editor22

editor22

На пачатку кастрычніка, пасьля трохмесячнага маўчаньня, віцебскія праваабаронцы атрымалі ліст ад палітвязьня і свайго калегі Міхаіла Жамчужнага. У лісьце ён выказвае ўсім падзяку за спагаду і падтрымку і просіць працягваць зь ім перапіску. Паведамляе таксама, што праз абставіны, якія ад яго не залежаць, не заўсёды можа адказаць на пасланьні і просіць за гэта прабачэньня.

У віцебскім “Бітлз-клюбе” 5 кастрычніка адбыўся фэст “Рок за жыцьцё”. Імпрэза распачала Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня, які ад 5 да 10 кастрычніка праходзіць у Беларусі. Ідэю ўвядзеньня мараторыя на сьмяротную кару падтрымалі сваімі выступамі і песьнямі ў Віцебску вядомыя беларускія гурты  Teleport, Re1ikt. РСП (“Разьбітае сэрца пацана”) і NIZKIZ.

Аддзел прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Віцебску 18 верасьня распачаў выканаўчае справаводзтва ў дачыненьні віцябляніна Міколы Качурца, каб спагнаць зь яго адміністрацыйны штраф у памеры 24,50 рублёў на карысьць УУС Менскага аблвыканкаму. Копію пастановы аб распачынаньні выканаўчага справаводзтва Мікола Качурэц атрымаў толькі 2 кастрычніка.

Жыхары Віцебску Рафаэль Кірылаў-Шмільхольдхард і Ігар Пастноў накіравалі скаргі ў абласную пракуратуру на незаконныя дзеяньні сьледчай УСК па Віцебскай вобласьці Людмілы Руткоўскай, якая на падставе правядзеньня працэсуальных дзеяньняў 27 верасьня пад прымусам даставіла віцяблян у Рэспубліканскі цэнтар псыхіятрыі.

Вядомы беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў наведаў 25 верасьня Віцебск, дзе прэзэнтаваў чытачам свае новыя кнігі – “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань” і “Танцы над горадам”. Сустрэчы адбыліся ў Віцебскай абласной бібліятэцы і арт-пабе “Торвальд”.

Вядомага ў Віцебску доктара-праўдаруба Ігара Пастнова і ягонага паплечніка Рафаэля Кірылава-Шмільхольдхарда гвалтам адправілі на псыхіятрычную экспэртызу ў Навінкі – пад канвоем і ў кайданках. Як распавялі сьведкі, іх забралі ранкам 27 верасьня з будынку УСК па Віцебскай вобласьці, куды напярэдадні выклікалі позвай.

Пэнсіянэр і былы старшы памочнік Беларускага вайсковага пракурора Васіль Бельмач, які ў свой час ініцыяваў “справу мэдыкаў”, абвінаваціў начальніка дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету Юрыя Церцеля ў карупцыі, а чыноўнікаў Віцебскага аблвыканкаму Алега Мацкевіча і Ўладзімера Белавуса – у пакрыцьці незаконнай рэалізацыі рыбалоўных сетак у Віцебскай вобласьці.

Адукацыйныя курсы “Мова Нанова” адчынілі новы – пяты па ліку – сэзон у Віцебску. Арганізатары – Сяржук Маркаў, Тацяна Дубоўская, Іван Рагавой – абяцаюць, што ён будзе гарачы і пройдзе ў новым фармаце. Першыя заняткі былі прысьвечаныя мове мастацтва і сабралі больш за паўсотню віцяблян.

Прадпрыемства “Полацак-Шкловалакно” зарэгістраванае ў якасьці рэзыдэнта СЭЗ “Віцебск”. Пра гэта 17 верасьня паведаміла прэс-служба Свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) “Віцебск”.

Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова і мірныя сходы.

Старонка 181 з 197