editor22

editor22

Абодва сёлета з лютым былі асуджаны  паводле ч.1 арт.342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Іх прызналі вінаватымі за ўдзел у пратэстах 2020 года. Усяго такіх абвінавачанняў супраць глыбачан - мінімум 7. Пяць чалавек ужо асудзілі, яшчэ дваіх будуць судзіць на наступным тыдні.

З канца лютага пасаду загадчыка аддзела па адкуцыі, спорту і турызму займае Святлана Сяляўская. Цікава адсачыць, які набор якасцяў мусіць мець чыноўнік, прызначаны на гэтую пасаду. У выпадку са Святланай Сяляўскай ён стандартны.

Інфармацыя пра гэта на сайце Міністэрства ўнутраных спраў з’явілася толькі 5 сакавіка 2025 года. Хаця адпаведнае рашэнне КДБ прыняў яшчэ 28 лютага. Несвоечасовае паведамленне  пра ўключэнне ў  «Пералік арганізацый, фрмаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» магло дорага каштаваць падпісчыкам інтэрнэт-рэсурсаў праекта.

У раскладзе суда  Першамайскага раёна  Віцебска на 4 сакавіка фігуруе імя і прозвішча  Андрэя Красько - дырэктара ПГУП «Віцебск-МегаТур». На яго складзены два адміністрацыйныя пратаколы - за “несанкцыянаванае масавае мерапрыемства”, якое ён нібыта праводзіў у сацсетках, і за “распаўсюд -экстрэмізму”, таксама ў Інтэрнэт-прасторы. За такое ж правапарушэнне ў гэтым судзе разбіраюцца справы яшчэ двух чалавек.

4 сакавіка ў гарадскім судзе Наваполацка праходзяць два судовыя працэсы паводле ч.1  арт. 342  Крымінальнага Кодэкса ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, аб ўдзел у іх).

4 сакавіка ў раскладзе суда Кастрычніцкага раёна Віцебска з’явілася нетыповае для Беларусі імя - Хорхе Эліэсер Даса Гайтан. Мужчыну, які працуе лекарам, судзяць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. У мінулым месяцы той самы суд разбіраў  справу Вольгі Даса Гайтан, распачатую паводле таго самага артыкула.

У два апошнія дні лютага ў аршанскім судзе па ч.2 арт.19.11 КаАП  судзілі 5 чалавек. Іх справы разбірала адна й тая самая суддзя Юлія Вяршыніна - менавіта яна найчасцей разглядае палітычна матываваныя справы - прычым як адміністрацыйныя, так і крымінальныя.

Яны пройдуць у гарадскім судзе Наваполацка і ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы. Пра падсудных мала што вядома, апрача звестак у сацыяльных сетках і перыядычным друку.

Ерванд Марцірасян асуджаны  да двух гадоў калоніі паводле часткі 1 артыкула 368 КК Рэспублікі Беларусь (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).  У кастрычніку мінулага году мужчыну адправілі адбываць тэрмін у калонію № 11 у Ваўкавыску. 24 лютага яго будуць судзіць у судзе Ваўкавысскага раёна паводле  ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць Ганна Каралевіч.

Гэтая лічба толькі павялічваецца. Між тым як у названую колькасць уваходзяць толькі тыя, хто трапіў пад увагу міліцыі. Меркавана, ці не ў два разы болей хатніх дэбашыраў застаюцца па-за ўвагай супрацоўнікаў МУС, бо іх ахвяры маўчаць і церпяць. Праблема абвастраецца: ужо ад пачатку гэтага года ў Віцебскай вобласці зафіксаваны 4 забойствы на бытавой глебе.

Старонка 15 з 197