Чацвер, 06 Сакавік 2025

У Расонах новая загадчыца аддзела адукацыі. Што пра яе вядома?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

З канца лютага пасаду загадчыка аддзела па адкуцыі, спорту і турызму займае Святлана Сяляўская. Цікава адсачыць, які набор якасцяў мусіць мець чыноўнік, прызначаны на гэтую пасаду. У выпадку са Святланай Сяляўскай ён стандартны.

Дэпутатка.
Святлана Сяляўская - дэпутат Расонскага савета народных дэпутатаў. Што адметна: на Ясененскім выбарчым участку, дзе кандыдатка  балатавалася, за яе прагаласавала ўсяго траціна ад агульнай колькасці выбаршчыкаў - 86 з 239. Праўда агульная колькасць тых, хто прыйшоў на выбары, была меншай - толькі 180 чалавек, прычым 31 - гэта галасы “супраць усіх”.

Работніца райвыканкама са стажам.
Святлана Сяляўская калісьці працавала ў школе, выкладала беларускую мову і літаратуру. Аднак яе пачалі прасоўваць па дзяржаўнай лініі, і амаль 10 год да апошняга прызначэння яна адпрацавала галоўным спецыялістам аддзела, якім цяпер кіруе.

З “Белай Русі”.
Святлана Сяляўская з’яўляецца прадстаўніцай прадзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, прычым далучылася да гэтай супольнасці у ліку першых удзельнікаў. Яшчэ ў 2012 годзе яе вылучылі ў чальцы ўчастковай выбарчай камісіі (участак №84) менавіта ад гэтай структуры.

Сталая ўдзельніца выбарчых камісій.
Не прамінула ніводнай  выбарчай кампаніі, з тых, што  праходзілі ў Беларусі ў апошнія гады. Трапляла туды Святлана Сяляўская як вылучэнка раённай структуры ГА “Белая Русь”.

Тыя, хто ведае Святлану Сяляўскую, лічаць адказным чалавекам, гатовым выканаць любыя даручаныя ёй справы. Што да новай пасады, то чыноўніца падкрэслівае: “Кардинальных "революций" не планирую. Коллектив у нас сплочённый, дружный. Вместе постараемся сохранить то, что есть и по возможности приумножить. Я требовательна к себе, соответственно, и к другим. Не люблю безответственности. Если пообещал – обязан сделать”.

Людміла Рачкоўская