Вядома, што Ігару Шкетаву, адміністратару пабліка «Подслушано Глубокое», прысуджаны два гады «хіміі». Найверагодней, падобнае пакаранне і ў Рамана Васілевіча. Насупраць іхных прозвішчаў ў “пераліку асобаў, схільных да эсктрэмісцкай дзейнасці”, пазначана “судзімасць не пагашана”.
У канцы студзеня і пачатку лютага ў судзе Глыбоцкага раёна па тым жа артыкуле судзілі Дзмітрыя і Івана Піскуновічаў. Іх у “экстрэмісцкі пералік” уключылі ў мінулым месяцы. 25 лютага па тым самым артыкуле ў Глыбокім судзілі прадпрымальніка Сяргея Міхалевіча.
У бліжэйшыя дні ў Глыбокім запланаваны яшчэ два суды па ч.1 арт.342 КК:
- 10 сакавіка будуць судзіць Аляксандра Шэлепня,
- 12 сакавіка - Людмілу Пацэвіч.
Іх, як і іншых фігурантаў падобных справаў, будзе судзіць суддзя Глыбоцкага райсуда Андрэй Тарасевіч.
Гэтыя суды - наступствы "хапуна", які сілавікі наладзілі ў Глыбокім у верасні-кастрычніку мінулага года. Тады на заангажаваных Тэлеграм-каналах выклалі 4 відэаролікі з пакаяльнымі відэа глыбачан, якія прызнаваліся, што бралі ўдзел у пратэстах супраць вынікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Частку затрыманых асудзілі адразу па адміністрацыйных артыкулах, а частку перавезлі ў віцебскі СІЗА, прад'явіўшы ім крымінальныя абвінавачанні.
Марыя Пятрэнка
Пятніца, 07 Сакавік 2025
У экстрэмісцкі пералік на сайце МУС уключылі глыбачан Ігара Шкетава і Рамана Васілевіча
Абодва сёлета з лютым былі асуджаны паводле ч.1 арт.342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Іх прызналі вінаватымі за ўдзел у пратэстах 2020 года. Усяго такіх абвінавачанняў супраць глыбачан - мінімум 7. Пяць чалавек ужо асудзілі, яшчэ дваіх будуць судзіць на наступным тыдні.
Апублікавана ў
Дзяржава