Усяго ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў паступіла Br397,7 млн. Рост аб'ёму плацяжоў адзначаецца і па недзяржаўных юрыдычных асобах, і па індывідуальных прадпрымальніках.
Найбольшы ўклад у абласную казну ўнеслі прыватныя арганізацыі, колькасць якіх павялічылася на 87 адзінак у параўнанні са звесткамі на 1 ліпеня 2022 года і склала 14616 юрыдычных асоб. Яны заплацілі Br355,9 млн. падаткаў і іншых плацяжоў, што ў супастаўных цэнах на 23,5 працэнта перасягае даныя за паўгоддзе 2022 года.
Паступленні ад ІП склалі Br41,8 млн., што ў супастаўных цэнах вышэй на 11,4 працэнта даных за аналагічны перыяд 2022 года. На 1 ліпеня ў Віцебскай вобласці зарэгістравана амаль 22,3 тысячы ІП.
Усяго ў кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці за студзень-чэрвень 2023 года паступіла каля Br1,3 млрд., у тым ліку ў мясцовы бюджэт больш як Br1,1 млрд., што ў супастаўных цэнах на Br123 млн. больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года.
У ліку асноўных даходных крыніц найбольш важкім аказаўся ПДВ, аб'ём паступленняў якога склаў Br472,5 млн., або 36,8 працэнта ў даходах кансалідаванага бюджэту, а таксама падаходны падатак з удзельнай вагой 34,7 працэнта (Br445,7 млн.). Далей па важкасці ўкладу ў казну ідуць падатак на нерухомасць (паступіла Br76,4 млн., або 5,9 працэнта), падатак на прыбытак (Br66,1 млн., або 5,1 працэнта), падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання (Br28,8 млн.), або 2,2%).