Серада, 25 Кастрычнік 2017

Кіраўніка Сеньненскага райвыканкаму пасадзілі на чатыры гады за хабар

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Віктар Цапота Віктар Цапота Фота: Сяржук Серабро, news.vitebsk.cc

Былы старшыня Сеньненскага райвыканкаму Віктар Цапота прызнаны вінаватым у перавышэньні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы праз злоўжываньне паўнамоцтвамі і асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Як выявілі сьледчыя, у сакавіку-красавіку 2012 году Віктар Цапота ўтойваў тэхнічныя пашкоджаньні службовага аўто, незаконна загадаў службоўцам набыць запчасткі і адрамантаваць машыну за бюджэтныя грошы. Таксама ў жніўні таго ж году ён лятаў у Ізраіль у службовую камандзіроўку, і, хоць пералёт аплачваў ізраільскі бок, Цапота пазначыў, што нібыта аплаціў за пералёт сам, і атрымаў кампэнсацыю.

Цапота ўзначальваў Сеньненскі райвыканкам у 2011-2014 гадох, да таго каля году ўзначальваў Талачынскі райвыканкам.

svaboda.org