Улады Расеі не ўпусцілі на сваю тэрыторыю віцебскую актывістку Станіславу Цярэнцьеву
Актывістка Станіслава Цярэнцьева, якая апошнія некалькі месяцаў жыве ў Грузіі, не змагла трапіць у Расейскую Федэрацыю. Улады гэтай краіны не прапусцілі віцяблянку праз дзяржаўную мяжу, заявіўшы, што Станіслава ўяўляе пагрозу для бяспекі дзяржавы. Аб гэтым інцыдэнце дзяўчына паведаміла ў сваім акаўнце на facebook.
Памяшканне, у якім раней размяшчаўся арт-паб «Торвальд», выставілі на аўкцыён
Аўкцыён на права заключэння доўгатэрміновай дамовы на арэнду памяшкання, у якім раней размяшчаўся арт-паб «Торвальд» (вул. Талстога, 1) мае прайсці 7 чэрвеня. Арганізатарам выступае Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу. Заявы на ўдзел прымаюць да 4 чэрвеня ўключна. Стартавы кошт на права заключэння дамовы на арэнду - 865 рублёў 70 капеек.
Суды працягваюць дыскрымінаваць грамадзянаў па палітычных матывах
15 красавіка суддзя суду Першамайскага раёну Віцебску Наталля Карабліна адмовіла віцяблянцы Таццяне Івановай у задавальненні хадайніцтва ў адтэрміноўцы аплаты адміністрацыйнага штрафу. Штраф быў прызначаны суддзёй Карабліной за пікет, які правяла Іванова «шляхам вывешвання на лоджыі сваёй кватэры герба «Пагоня» на фоне бел-чырвона-белага сцяга».
Памылка 404. Чаму ўлады інфармуюць пра выбары толькі па-расейску – скарга
Старшыня Віцебскай абласной Рады партыі БНФ Канстанцін Смолікаў паскардзіўся ў абласны выбаркам на тое, што на інтэрнэт-старонцы камісіі па выбарах ігнаруецца дзяржаўная беларуская мова. Ня маюць беларускамоўных вэрсіяў і іншыя старонкі на дзяржаўных інтэрнэт-рэсурсах, якія інфармуюць аб ходзе выбарчай кампаніі.
Квір у Віцебску. Моладзь паразважала пра правы сэксуальных меншасьцяў
Гэтымі днямі ў адной з віцебскіх арт-прастораў адбыўся бясплатны кінапаказ фільму Pride (“Гонар”) і дыскусія на тэму ЛГБТ. Гэта была першая сустрэча з шэрагу імпрэзаў, якія мае ладзіць у Віцебску новая моладзевая ініцыятыва CLOSET FREE.