У Глыбокім у межах кампаніі “Народны кантроль” утвораная ініцыятыўная група па зборы подпісаў за закрыцьцё турмы, якая знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў самым цэнтры гораду на беразе возера, паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” па Віцебшчыне Тацьцяна Севярынец.

Аўтарамі заявак, пададзеных у адміністрацыі ўсіх трох раёнаў Віцебску, зьяўляюцца сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў і Пятро Сарапеня. Мэта меркаваных акцыяў: публічнае асуджэньне расейскіх камуна-фашысцкіх агрэсараў, якія напалі на незалежную сувэрэнную Ўкраіну. Пікеты мусяць прайсьці з 22 па 24 верасьня.

Аршанскі райвыканкам забараніў правядзеньне 6 верасьня на Крапівенскім полі фэсту і канцэрту. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе з Аршанскага райвыканкаму, які атрымаў намесьнік старшыні аргкамітэту па сьвяткаваньні 500-годзьдзя бітвы пад Воршай мастак Мікола Купава. Паводле Купавы, адмова грунтуецца нібыта на няправільна аформленай заяўцы, бо не былі пазначаныя крыніцы фінансаваньня імпрэзы, таксама ня ўключанае забесьпячэньне «хуткай дапамогі».

Ігнат Будзіловіч - паўстанец Каліноўскага - узначальваў Аршанскі паўстанцкі атрад. У вёсцы Пагосьцішча, якая знаходзіцца ў Лёзьненскім раёне, адбыўся апошні бой яго атраду. Сам кіраўнік атраду быў расстраляны ў Воршы, дакладнае месца пахаваньня знайсьці сёньня немагчыма. Адзіны помнік, зьвязаны з Ігнатам Будзіловічам, сёньня знаходзіцца менавіта ў Пагосьцішчы. Таму другі год запар аршанцы арганізоўваюць тут памінальную вечарыну 28 жніўня - дзень расстрэлу Будзілавіча.

Вядомы віцебскі «лекар-праўдаруб» правёў свой аднаасобны «віншавальны» пікет, нягледзячы на забарону ўладаў. Праўда, рабіць гэта яму давялося ў малалюдным месцы — на лясным ускрайку пад Віцебскам.