Апроч таго, што турма псуе зьнешні выгляд цэнтру Глыбокага і ўсім сваім выглядам нагадвае пра часы сталінскіх рэпрэсіяў (перад ёй на ўспамін рэпрэсіяў нават усталяваныя праваслаўныя крыж і звон), яна таксама ўвасабляе сабой жывую памяць часоў ганеньняў на хрысьціян. Бо перад тым, як стаць турмой, будынак быў спачатку ўніяцкай царквой, потым праваслаўнай і каталіцкім касьцёлам.
Крыніца: Прэсавая служба БХД