Сябра АГП Натальля Стрэльчанка з Дуброўна паведамляла ў структуры Сьледчага камітэту пра тое, што яна была неабгрунтавана затрыманая, абшуканая і арыштаваная. Утрыманьне пад вартай бязь ежы цягам звыш трох гадзін Натальля расцаніла як абыходжаньне, якое зьневажае людзкую годнасьць. Паколькі СК не адрэагаваў належным чынам на яе зварот, грамадзянская актывістка зьвярнулася ў суд са скаргай на сьледчых.

Нягледзечы на тое, што Вярхоўны суд прызнаў незаконнай канфіскацыю бел-чырвона-белага сьцяга ў віцебчука Андруся Кешанюка, вярнуць нацыянальны сымбаль не ўдалося: праваахоўнікі яго зьнішчылі. Разам з тым начальнік Першамайскага райаддзелу міліцыі Аляксандар Чарняўскі паставіўся да факту па-людзку і папрасіў прабачэньня за дзеяньні сваіх падначаленых.

Журналіст спрабаваў аспрэчыць пастанову Глыбоцкага раённага суду ад 22 сьнежня мінулага году. Тады судзьдзя Людміла Вашчанка аштрафавала яго на 25 базавых велічыняў, што складае 612,5 беларускіх рублёў.

Пяць супрацоўнікаў міліцыі скруцілі дзяўчыну, з выкарыстаньнем грубай сілы “адкаталі пальчыкі” і, трымаючы за валасы, – сфатаграфавалі… Чарговая, ганебная для міліцыі, гісторыя, расказаная ў межах мультымэдыяпраекту ПЦ “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

Дзявяты па ліку суд адбыўся сёлета над глыбоцкім журналістам-фрылянсэрам Зьмітром Лупачам паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП  — за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.