Журналісты Алена Шабуня і Вячаслаў Лазараў абскардзілі 12 чэрвеня ў Віцебскім аблсудзе пастановы Наваполацкага суду, які аштрафаваў іх на 25 базавых велічынь кожнага за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ (ч.2 арт. 22.9 КаАП). Судзьдзя Сьвятлана Іванова скаргі журналістаў не задаволіла і пакінула прысуды ў сіле.

Ад пачатку 2019 году апазыцыянэра Барыса Хамайду затрымлівалі каля “сіняга дому” ў Віцебску тройчы – напярэдадні Дня Канстытуцыі, на Дзень Волі і 30 красавіка. Ва ўсіх трох выпадках на яго складалі пратаколы за загрувашчваньне вуліцы (арт. 21.14 КаАП). Як стала вядома, дзьве адміністрацыйныя справы супраць Хамайды ўжо спыненыя.

Полацкі актывіст Алесь Круткін быў затрыманы 20 красавіка, правёў двое сутак у ізалятары і быў аштрафаваны на 15 базавых велічынь за заклік у інтэрнэце памаліцца 15 красавіка за Курапаты. Да затрыманьня пра ягоны лёс цягам некалькіх дзён не было аніякай інфармацыі, а міліцыя доўга не магла выйсьці на ягоны сьлед...

Судзьдзя Наваполацкага суду Зінаіда Балаболава аштрафавала 15 траўня віцяблян Алену Шабуню і Вячаслава Лазарава на 637 рублёў кожнага за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ (ч.2 арт. 22.9 КаАП). Паводле міліцэйскага пратаколу, у лютым 2019 году яны бралі інтэрвію ў жыхароў Наваполацку, якое потым зьявілася ў ток-шоў “Кожны з нас” на тэлеканале “Белсат”.

Паўтары хвіліны спатрэбілася судзьдзі Віцебскага абласнога суду Сьвятлане Івановай, каб разгледзець скаргі журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача на рашэньні Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага судоў. Судзьдзя пастанавіла пакінуць скаргі без задавальненьня.