Віцебскаму апазыцыянэру Барысу Хамайду паведамілі, што ў дачыненьні да яго распачаты адміністрацыйны працэс за несанкцыянаваны пікет у цэнтры гораду 22 лістапада. Хамайда выйшаў зь бел-чырвона-белым сьцягам і плякатам, каб аддаць даніну памяці і павагі Кастусю Каліноўскаму, парэшткі якога ў той дзень перапахавалі ў Вільні.

У Воршы 2 сьнежня судзілі блогера Дзьмітрыя Казлова, вядомага як «Шэры Кот». Яго вінавацілі ў парушэньне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (ч.1 арт.23.34). Судзьдзя суду Аршанскага раёну Кацярына Мажэйка палічыла віну даказанай і пакарала актывіста штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

Полацкі суд 29 лістапада вынес рашэньне арыштаваць на 15 сутак грамадзкага актывіста і блогера Алеся Круткіна за рэпост ў фэйсбуку. Судзьдзя Віктар Баліка палічыў, што перапост ад 12 лістапада ўтрымліваў «заклік на незаконнае мерапрыемства на Кастрычніцкай плошчы ў Менску».

Вяскоўцы напісалі заявы, што не будуць удзельнічаць у сёлетніх парлямэнцкіх выбарах, бо кіраўніцтва вобласьці і раёну не рэагуе на даўнюю транспартную праблему. «Белсат» зьняў пра гэта сюжэт. А журналістаў за гэты сюжэт будуць судзіць, паведамляе «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Віцебскага прадпрымальніка Максіма Жукава, які набыў у Вялікіх Лётцах панскую сядзібу батаніка Адамава, выклікалі 9 верасьня ў Віцебскі райвыканкам. Чыноўнікі хацелі аштрафаваць уладальніка сядзібы за ня скошаную траву, але – не атрымалася...