Пра свой намер выйсці на “галоўную плошчу гораду”, як заклікалі беларусаў, гатовых пратэставаць супраць расейскага нападу на Ўкраіну, ён сам паведаміў на ўласнай старонцы ў Фэйсбуку. 28-га лютага Уладзіміра Булаўскага судзілі ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску, ён прызнаны вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні. Цяпер ён знаходзіцца ў віцебскім ІЧУ.
Паводле звестак праваабарончага цэнтру “Вясна”, 27-га лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі 7 жыхароў Віцебску, усяго на Віцебшчыне былі затрыманыя 18 чалавек. Кагосьці затрымалі на выбарчых участках падчас галасавання, кагосьці – за тое, што а 14-й гадзіне прыйшлі выказаць нязгоду, што да вайны ва Ўкраіне, нехта быў затрыманы а 17-й гадзіне на плошчы Перамогі. Там не было масавых выступаў як такіх, і супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі ўсіх, хто падаваўся ім падазроным. Найверагодней, імёны ўсіх затрыманых у Віцебску ўчора пакуль застаюцца невядомымі.
Эмілія Протас
Панядзелак, 28 Люты 2022
Уладзімір Булаўскі асуджаны да 15 сутак арышту
Вядомы ў Віцебску моладзевы актывіст быў затрыманы 27 лютага на плошчы Перамогі.