Затрымалі Ксенію Глот, вакалістку полацкага гурта «Варган»
Пра гэта ў Instagram паведаміў яе муж, Канстанцін Путронак. Паводле ягонага допісу, учора Ксенію выклікалі ў РАУС, каб узяць тлумачэнні па адміністрацыйнай справе, якая тычыцца распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў. Якіх менавіта, жанчыне не патлумачылі. З міліцыі Ксенія Глот дахаты не вярнулася. Няма ніякіх звестак, ці адбыўся сёння суд, і які далейшы лёс жыхаркі Полацку.
Суд накіраваў справу полацкай журналісткай Цінай Палынскай на дапрацоўку
17 чэрвеня ў судзе Полацку і Полацкага раёну над Цінай Палынскай мусіў адбыцца працэс за яе допісы ў "Фэйсбуку". Як сфармулявалі абвінавачанне, жанчына не ведае, таму што суд не адбыўся. Матэрыялы справы было вырашана накіраваць на дапрацоўку ў міліцыю.
Вольга БРЫЦІКАВА: «Я выступала супраць вайны, што ў гэтым дрэннага?!»
Вольгу Брыцікаву затрымалі 27 лютага на ўчастку для галасавання падчас рэферэндуму. Яе абвінавацілі ў тым, што яна фатаграфавала бюлетэнь. Суд прысудзіў ёй 15 сутак арышту. Аднак ужо праз некалькі дзён яе асудзілі паўторна – за надпісы «Не вайне» на куртцы, зробленыя на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Піша “Народная Воля+”
Прайшлі ператрусы ў віцебскіх валанцёраў штабу Віктара Бабарыкі
Вядома прынамсі пра тры выпадкі, калі ранкам 14 траўня супрацоўнікі МУС шукалі ў жыхароў Віцебску «экстрэмісцкія матэрыялы». Праваабаронцы паведамляюць, што ператрусы праходзілі і ў менскіх валанцёраў, якія збіралі подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі ў кандыдаты на ўдзел у мінулых прэзідэнцкіх выбарах.
Пасля 75 сутак арышту выйшла на волю Вольга Брыцікава
Кіраўніцы незалежнага прафсаюзу на наваполацкім «Нафтане» 5 разоў прысуджалі арышты па 15 сутак за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне паводле артыкула 24.23 КаАП. Практычна ўсе 75 сутак яе трымалі за кратамі ў Вушацкім ІЧУ. Такая практыка ўжо некалькі год існуе ў Наваполацку: накіроўваць «палітычных» адбываць арышты ў іншыя гарады, каб абмежаваць магчымасць атрымліваць перадачы ад блізкіх і родных.