Дык фэйкі або дыскрэдытацыя? Віцяблян палохаюць і заблытваюць у пытаннях заканадаўства
У газеце «Витебские вести» выйшаў артыкул «Какие наказания предусмотрены за размещение фейков в интернете?» Спасылаючыся на тлумачэнні прадстаўніка абласной пракуратуры Сяргея Селіханава, журналіст Яўген Карпас па-свойму трактуе палажэнні Крымінальнага Кодэкса РБ. І таму замест «юрыдычнага лікбезу» на сайце выдання з'явіўся тэкст, асноўная мэта якога – запалохаць чытачоў.
23 ліпеня - «судны дзень» у Наваполацку
У гэты аўторак у судзе горада Наваполацка разбіралі ажно 5 "экстрэмісцкіх" справаў па ч.2 арт. 19.11 КаАП. Судзіць «распаўсюднікаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» па даўняй завядзёнцы прызначылі Зінаіду Балаболаву. Гэтая суддзя ўжо не першы год разбірае «палітычныя» адміністрацыйныя справы, і хіба толькі вялікім досведам можна патлумачыць тое, што на судовы разбор кожнай з пяці справаў Балаболава патраціла ўсяго ад 15 да 30 хвілін.
Студэнта юрыдычнага факультэта ВДУ асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»
Мікіту Сцяржанценкава, які толькі скончыў першы курс віцебскага ўніверсітэта, асудзілі паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП у судзе Першамайскага раёна. Будучы юрыст спрабуе абскардзіць судовую пастанову – яго імя з'явілася ў раскладзе Віцебскага абласнога суда, разгляд скаргі прызначаны на 17 ліпеня.
На гэтым тыдні ў адным судзе – дзве «экстрэмісцкія» справы
За распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП судзяць Надзею Бяко ( суд 10 ліпеня) і Максіма Васілеўскага (суд 9 ліпеня). Судзяць абодвух у судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Суддзя – Алена Цыганкова, вядомая ў горадзе па ранейшых «палітычных» прысудах.
Мужа і жонку Рудаковых, якія адбылі адміністрацыйны арышт за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, збіраюцца дэпартаваць з Беларусі
Пра гэта са спачылкай на ўласныя крыніцы паведаміла агенцыя BPN. Сям“ю вядомых аматараў беларускай культуры, якія з Іркуцку пераехалі на Полаччыну, каб аднавіць сядзібу на малой радзіме Алега Рудакова, затрымалі 24 жніўня. І яго, і ягоную жонку Вольгу пакаралі 30-цю суткамі арышту паводле ч.2 арт.19.11 КаАП - за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля адбыцця арышту Рудаковых папяоэдзілі, што пачынаюць падрыхтоўку працэдуры дэпартацыі – яны абодва з'яўляюцца грамадзянамі Расеі.