У жанчыны трэцяя група інваліднасьці па зроку, але яе кіраўніцтва мяркуе, што гэта не замінае цягаць цяжкія мяхі са сьмецьцем.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў банкрутам ААТ «Віцебскі вінаробны завод» (ААТ «ВітВін») і распачаў у дачыненьні да прадпрыемства конкурсную вытворчасьць, паведаміў судзьдзя Анатоль Гурэеў.

У Глыбокім зьнішчылі сквэр, які павінен быў услаўляць БРСМ. Ён разьмяшчаўся на беразе возера Беразьвецкага, побач са старымі габрэйскімі могілкамі. Раней жа на гэтым месцы бралі пясок для адсыпкі гарадзкіх вуліц.

У 2014 годзе сьпіс гарадоў з найбольшымі аб’ёмамі выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфэрнае паветра ад стацыянарных крыніц традыцыйна ўзначаліў Наваполацак (52 тысячы тон). За ім ідуць Менск (23 тысячы тон), Гародня (10 тысяч тон) і Новалукомаль (8 тысяч тон).

На ААТ «Полацак-Шкловалакно» актывісты першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) знаёмяць работнікаў з новай формай сяброўства ў СПБ. Прычынай стала нядобрасумленныя паводзіны наймальніка, які, даведаўшыся пра пералічэньні складак праз бухгальтэрыю, пачаў аказваць ціск на сяброў прафсаюзу.

Гарадоцкі актывіст Леанід Аўтухоў параўнаў чыноўніка з «тэрарыстам у Луганску і Данецку». Запіс з такімі словамі ён пакінуў у кнізе скаргаў рэгіянальнага цэнтру занятасьці, абураны паводзінамі кіраўніка ўстановы Пятра Прасолава. Чыноўнік напісаў заяву ў міліцыю.

Сябра КХП–БНФ Ян Дзяржаўцаў мяркуе, што сьледчыя, якія вядуць справу наконт знойдзеных у лесе пад вёскай Хайсы чалавечых парэшткаў, хочуць схаваць праўду ад грамадзкасьці. Да такой высновы партыйны актывіст прыйшоў пасьля сустрэчы з супрацоўніцай Сьледчага камітэту Зояй Высокіх.

У Беларускіх дэмакратычных прафсаюзах апошнім часам назіраецца актывізацыя жанчын. Праца з жанчынамі-працаўніцамі вылучаная ў асобны накірунак дзейнасьці прафсаюзаў і завецца «Жаночая сетка». У незалежным прафсаюзе ААТ «Нафтан» узначальвае «Жаночую сетку» намесьніца старшыні першаснай арганізацыі Ніна Турчына.

У гандлёвым цэнтры «Эвіком» у Віцебску прайшоў сход прадпрымальнікаў. Некаторыя адмыслова прыйшлі на сустрэчу, бо зь 1 сакавіка так і не пачалі працаваць. Паводле Ірыны Яскевіч, удзельніцы аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам», аднавілі працу каля паловы гандляроў.

13 сакавіка наведвальнікі сайту «Віцебскага кур’еру» сутыкнуліся зь цяжкасьцямі ў адкрыцьці онлайн-вэрсіі газэты. Цягам пэўнага часу замест старонак сайту чытачы маглі бачыць паведамленьне пра памылку. Пасьля адміністратары сайту разьмясьцілі інфармацыю пра тое, што іх рэсурс падвергся DDos-атацы. Неўзабаве праца сайту была адноўленая.