Суд вызначыў кошт антываеннага верша з абразамі прэзідэнта выкладзенага ў Цік-Току
8 ліпеня суддзя суда Віцебскага раёна Ганна Ігнаценка разгледзела крымінальную справу Аляксея Вячэрняга, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта ў рамках артыкула 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вынікам разгляду стаў прысуд, згодна якога, Вячэрні правядзе адзін год і дзевяць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
Дэпутаты ад Віцебскай вобласці падвялі вынікі працы і зацвердзілі далейшыя планы
Прад народнымі абраннікамі вобласці з дакладам выступіў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.
Кузнечыкі пра сюжэт на БТ пра іх уцёкі: Смяяліся некалькі разоў. Целарухі каля амбасады пачаліся толькі пасля нашага інтэрв'ю
Па БТ паказалі сюжэт пра ўцёкі Кузнечыкаў. Згодна з гэтай версіяй, сілавікі і ўлады далі магчымасць выехаць сям’і з Беларусі. Пра намеры сям'і службам нібыта было вядома, і яны да апошняга сачылі за дыпламатычным аўто, у якім везлі Кузнечыкаў, пакуль не атрымалі загад: «Першы» даў каманду адпускаць, ідзём на базу, ДАІ здымаю». Піша “Наша Ніва”.
Выйшаў на волю палітвязень Уладзіслаў Макавецкі
30-гадовы віцебскі мастак, разьбяр па дрэве быў асуджаны па арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Суддзя суду Кастрычніцкага раёну Сняжана Кіндзеева прызначыла яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады. Адбыўшы тэрмін пакарання, Уладзіслаў Макавецкі выйшаў з Івацэвіцкай калоніі №22.
Уладзіміра Булаўскага асудзілі да 30 сутак арышту
Судовы працэс прайшоў у судзе Чыгуначнага раёну, але трапіць туды сябры Булаўскага не здолелі. Да апошняга моманту не было вядома, калі адбудзецца суд, і ці будзе ён увогуле. Даведацца ўдалося толькі пра вынік: 30 сутак арышту за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 24.23 КаАП).
Тэлеграм-канал Витебск 97% прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем
Рашэнне пра прызнанне “групы грамадзян экстрмісцкім фарміраваннем і забарону яго дзейнасці” прынята МУС 6 ліпеня. Запіс пра гэта пад №72 з’явіўся ў Пераліку арганізацый , фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці на сайце Міністэрства ўнутраных справаў.
6 ліпеня палітвязнямі прызналі аршанца Аляксандра Вольскага і віцябляніна Віктара Ўласенку
Аляксандр Вольскі асуджаны за допіс «ВКонтакте» паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або сацыяльнай варожасці) да 3-х гадоў «хіміі». Віктар Уласенка асуджаны да 4-х гадоў калоніі агульнага рэжыму адразу па трох крымінальных артыкулах, у тым ліку за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады.
Затрыманы Уладзімір Булаўскі
Сябры віцебскага музыкі і арт-менеджэра распавялі, што ён быў затрыманы 6 ліпеня ў райцэнтры Сянно, дзе меўся выступаць на канцэрце «Купальскае кола». Паводле відавочцаў, затрымлівалі Булаўскага без тлумачэнняў: да яго проста падышлі два чалавекі ў цывільным і нібыта павезлі ў Віцебск. Ягоны тэлефон не адказвае дагэтуль.
У палітзняволенай Юліі Лабуновай з’явілася сімвалічная «хросная» – дэпутатка Бундэстага Е-Ван Ры
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Libereco – Партнёрства за правы чалавека», сімвалічныя «хросныя» з’явіліся яшчэ ў 10-ці палітвязняў. У іх ліку – віцяблянка Юлія Лабунова, пакараная за палітычныя перформансы зняволеннем на тры з паловай гады па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага Кодэксу (злоснае хуліганства).
Мікалай Статкевіч напісаў заяву на адзіночнае ўтрыманне ў Глыбоцкай калоніі
Гэта стала вядома з лістоў палітвязня, якога этапавалі адбываць пакаранне ў папраўчую калонію асаблівага рэжыму №13 у Глыбокім. Паводле Марыны Адамовіч, жонкі зняволенага апазіцыйнага палітыка, гэта не стала нечаканасць, бо глыбоцкая ПК – гэта адзіная калонія ў Беларусі, дзе ўтрымліваюцца асуджаныя да асаблівага рэжыму, асуджаныя да пажыццёвага ўтрымання або паўторна за цяжкія злачынствы.