На Віцебшчыне зноў асудзілі каталіцкага святара – Аляксандра Барана з Лынтупаў
Пра тое, што пробашча лынтупскага касцёлу Святога Апостала Андрэя асудзілі да 17 сутак арышту, паведамляе Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія». Падрабязнасці адміністрацыйнай справы ксяндза Аляксандра пакуль не вядомыя, апрача таго, што ён быў асуджаны за парушэнне заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы (арт. 24.23 КаАП).
Яну Пінчук этапавалі з Санкт-Пецярбургу ў Беларусь. Ёй пагражае да 20 гадоў зняволення
Інфармацыю пра тое, што яе падабаронная пакінула Расею пацвердзіла адвакат дзяўчыны Марыя Бяляева. Але канкрэтнае месца знаходжання Яны Пінчук пакуль не вядомае. У Беларусі віцяблянку абвінавачваюць па пяці крыминальных артыкулах: паклёп (артыкул 188 КК), незаконныя дзеянні з персанальнымі данымі іншай асобы (частка 3 часткі 203-1 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем (частка 1 і 2 артыкула 361-1 КК), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361 КК).
Сімвалічная «хросная з’явілася ў Алега Баразны, палітвязня з Віцебску
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Libereco – Партнёрства за правы чалавека», сімвалічныя «хросныя» з’явіліся яшчэ ў 9-ці палітвязняў. Сярод іх жыхар Віцебску, каардынатар кампаніі «Страна для жизни» Алег Баразна, асуджаны на 2 гады 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Адміністрацыйную справу журналісткі Таццяны Матвеевай накіравалі на дапрацоўку ў міліцыю
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску распачаўся працэс над журналісткай Таццянай Матвеевай, былой супрацоўніцай зачыненага найбуйнейшага беларускага інфармацыйнага партала. Яе вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні за размяшчэнне ў Фэйсбуку фотаздымка з малюнкам белага і чырвонага колераў. Суддзя Уладзімір Царыкаў распачаў судовае пасяджэнне, але яно скончылася менш як праз паўгадзіны – ён заўважыў памылкі ў пратаколе.
За ліст ад жонкі, у якім найшлі "палітычны падтэкст", палітвязня змясцілі ў ШІЗА
Больш за тыдзень таму адміністрацыя шклоўскай папраўчай калоніі № 17 “закінула” ў штрафны ізалятар на трое сутак палітвязня Яўгена Харашкевіча. Жонка палітвязня даведалася, што прычынай стаў ліст з віншаваннямі ад неабыякавых людзей перад днём нараджэння Яўгена, які яна дасылала мужу. Цэнзар разглядзеў у гэтым "палітычны падтэкст", таму ліст быў знішчаны, а палітвязня адправілі ў ШІЗА.
Палітэмігрантка Янушкоўская лічыць, прыйшоў момант вырашаць сацыяльныя праблемы бежанцаў на ўзроўні ўрада ЕС
Блогерка і грамадская актывістка з Віцебска Алена Янушкоўская сцвярджае, што беларускія уцекачы ў Польшчы маюць пэўныя сацыяльныя праблемы. Алена лічыць, што мясцовыя польскія ўлады не ў стане вырашыць праблемы, і таму ў сітуацыю павінны ўмяшацца міжнародныя арганізацыі і цэнтральны ўлад Еўрапейскага Саюза.
У 2022 годзе Віцебскім рэгіёне колькасць "цяжкіх" злачынстваў прыкметна скарацілася
У Віцебскай вобласці за паўгода 2022 года колькасць злачынстваў зменшылася больш чым на адну дзясятую частку, знізілася таксама агульная колькасць пацярпелых і загінуўшых ад супрацьпраўных дзеянняў. Калі тэндэнцыя скарачэння фактаў парушэння закона захавацца і ў другім паўгоддзі, то ўладам, з-за непатрэбнасці аховы правапарадку, давядзецца звольніць значную колькасць работнікам МУС і іншых сілавых органаў.
Скандальная латвійская Academy KidsTV асталявалася ў Віцебску
Сям'я 16-гадовага Іллі Карозы з латвійскай Academy KidsTV, які браў інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі на «Славянскім базары», 5 жніўня атрымаў дакументы аб беларускім грамадзянстве. Яны падалі прашэнне аб даванні грамадзянства яшчэ 3 ліпеня і дзякуючы мясцовай уладзе і падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі, пытанне вырашылі ў лічаныя дні. Цікавая дэталь, Ілля з’яўляецца ўнукам заснавальніцы Academy KidsTV, грамадзянкі РФ Надзеі Бухаравай.
Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю пасля месяца адміністрацыйнага арышту
Гэта было чацвёртае затрыманне Булаўскага з 2020 года. Гэтым разам ён правёў за кратамі 30 сутак. Пакуль не зразумела, аднак магчыма, што пасля шматлікіх выпадкаў адміністрацыйнага пакарання для Уладзіміра можа адкрыцца перспектыва пераследу па "народных" артыкулах крымінальнага закону.
У новаствораны Нацыянальны Савет Рэспублікі Беларусь увайшлі 2 палітыка з Віцебскай вобласці
Форум дэмакратычных сіл, які збіраўся ў Берліне, учора агучыў свой план — стварыць Нацыянальны Савет Рэспублікі Беларусь і правесці ў яго выбары. Апазіцыя просяць ААН, АБСЕ, Савет Еўропы, Еўрапейскі парламент аказаць ім дапамогу ў правядзенні выбараў і даслаць міжнародных назіральнікаў. Пастанову прыняў «часовы Нацыянальны савет». У склада ЧНС увайшло сямнаццаць чалавек, з каторых 2 палітыка з Віцебскага рэгіёна.