Віцебчукі хочуць, каб абласная бібліятэка насіла імя Васіля Быкава
Актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ініцыявалі збор подпісаў за перайменаваньне Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна ў гонар пісьменьніка Васіля Быкава. Карэспандэнт ВВ сустрэўся зь імі ў бібліятэцы падчас непасрэднай працы – ішоў бойкі працэс збору подпісаў.
Выбары ў Віцебску: папярэдняя статыстыка
Прайшоў ужо месяц ад пачатку выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя заканадаўчыя органы ўлады. Таму можна падвесьці прамежкавыя вынікі і даць агульную карціну бягучага моманту падрыхтоўкі да выбараў “слугаў народу” ў Віцебску.
Калектыўны зварот з просьбай арганізаваць роварную дарожку ад Бабінічаў да Воршы пададзены ў райвыканкам
Зборам подпісаў жыхароў Бабінічаў займалася кампанія «Гавары праўду». Як высьветлілася, тэма актуальная ня толькі ў аматараў здаровага ладу жыцьця і раварыстаў, а наогул сярод жыхароў населенага пункту.
Глыбаччане абураюцца дзеяньнямі ЖКГ
Клапы, каты, птушкі, смурод і антысанітарыя. У Глыбокім жыхары дому 129Б на вуліцы Леніна скардзяцца на гарадзкія службы. Побач зь імі, літаральна за пяцьдзясят мэтраў, стаяць больш за дзесяць кантэйнэраў са сьмецьцем.
У Віцебску зьбіраюць подпісы за асьвятленьне шашы і падоўжаньне маршруту аўтобусаў
Сябры БХД сабралі 96 подпісаў за асьвятленьне Новааршанскай шашы, асфальтаваньне дарожак ў парку 1000-годзьдзя і прылеглай да яго вуліцы Броўкі, а таксама 37 подпісаў за падоўжаньне маршруту аўтобусаў №№ 18, 22 да прыпынку «Мэдцэнтар», што палегчыла б месьцічам дабірацца да станцыі Лучоса, адкуль яны едуць на лецішчы.
Віцебск: грамадзяне падтрымалі чарговую ініцыятыву БХД
Сябры аргкамітэту па стварэні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» завяршылі збор подпісаў пад зваротам да гарадзкіх уладаў наконт неабходнасьці пашырэньня паркоўкі ў раёне Віцебскага кардыялягічнага цэнтру.
За два дні грамадзкі актывіст сабраў 30 подпісаў пад зваротам у Віцебскі аблвыканкам
Подпісы да старшыні аблвыканкаму зьбіраюцца ў вёсках Хайсы і Дрыкольле. Віцебскія актывісты не губляюць надзеі на тое, што кіраўніцтва вобласьці дасьць дазвол на ўсталяваньне памятнага крыжа на месцы масавых расстрэлаў недалёка ад вёскі Хайсы.
Віцебчукі просяць старшыню аблвыканкаму дазволіць паставіць крыжы ў Хайсах
У Віцебску зьбіраюць подпісы пад зваротам на імя старшыні аблвыканкаму Мікалая Шарстнёва. Месьцічы просяць губэрнатара дазволіць усталяваць сьвяты крыж на месцы масавых пахаваньняў у лесе каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну. Гэтае месца ў народзе называюць «віцебскімі Курапатамі».
Былыя кандыдаты ў дэпутаты зьвярнуліся ў Камітэт па правох чалавека ААН
Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч накіравалі зварот у КПЧ. Яны просяць камітэт ААН прызнаць Рэспубліку Беларусь парушальніцай артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох.
Віцебская актывістка зьбірае подпісы за скасаваньне дэкрэту аб «дармаедах»
Віцебская актывістка Ірына Яскевіч сабрала амаль паўтары тысячы подпісаў месьцічаў за скасаваньне дэкрэту аб сацыяльным утрыманстве. Дакладней, рабіць гэта дапамагаюць і самі «дармаеды».