ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» афіцыйна перайшло пад кантроль беларускай дзяржавы, а ўкраінская «Мотор Січ» выйшла са складу акцыянэраў, піша БелаПАН. Гэта пацьвердзілі ў Дзяржаўным камітэце маёмасьці. Украінцы кажуць, зь імі разьлічыліся за 60% акцыяў заводу.

Апублікавана ў Дзяржава

Ініцыятыва “Самасад” (“Самастойнае садоўніцтва”) правяла 14 кастрычніка ў Віцебску чарговую акцыю. Віцябляне высадзілі ў мікрараёне Білева-2 каля 200 саджанцаў ясеня, клёну ды явару. Да акцыі далучыліся мясцовыя жыхары і нават дворнікі – рыдлёвак на ўсіх не хапала…

Апублікавана ў Экалёгія

У Віцебская абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы 9 кастрычніка адбылося адкрыцьцё чарговага, ужо чацьвёртага, сэзону Стартап-школы. Сустрэчы ў межах школы праводзяцца Віцебскім тэхналягічным унівэрсытэтам у партнэрстве з грамадзкім аб'яднаньнем «Таварыства садзейнічаньня інавацыйнаму бізнэсу» пры фінансавай падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID).

Апублікавана ў Рознае

Сумнік канадзкі – інвазійная расьліна, якая зьявілася ў Беларусі на пачатку 20-га стагодзьдзя  як дэкаратыўная ды лекавая, зь цягам часу перакрыжавалася зь мясцовымі відамі і ўтварыла агрэсіўныя і адаптаваныя да мясцовых умоваў гібрыды. Карэспандэнт ВВ наведаў ваколіцы Віцебску, каб на свае вочы спраўдзіць папярэджаньні навукоўцаў ды эколягаў пра небясьпеку, якую нясе шкодная расьліна беларускай флёры.

Апублікавана ў Экалёгія

Незалежны журналіст Зьміцер Лупач абскарджваў у Віцебскім абласным судзе рашэньне суду Браслаўскага раёну. Разгляд скаргі адбыўся 10 кастрычніка. Вынік разгляду: пастанова райсуду пра штраф у 36 базавых велічыняў (882 рублі) за парушэньне артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) пакінутая бязь зьменаў.

10 кастрычніка ў Віцебскім абласным судзе разглядалася касацыйная скарга сяброўкі аргкамітэту «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Алены Янушкоўскай. Актывістка аспрэчвала рашэньне суду Віцебскага раёну, які 5 верасьня аштрафаваў яе на 12 базавых велічыняў (294 рублі) за ўдзел у недазволеным уладамі пікеце.

У віцебскім офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прайшло абмеркаваньне рэформы судовай сыстэмы, якая даўно насьпела. На сустрэчы, што адбылася 7 кастрычніка, прысутнічалі мясцовыя актывісты партыі і праваабаронцы. Зь Менску прыехалі старшыня партыі Ігар Барысаў, праваабаронца і кіраўнік арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак, а таксама былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Міхаіл Пастухоў.

Апублікавана ў Суд

У межах Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня, мерапрыемствы якога праходзяць ва ўсёй краіне, віцебскія актывісты праваабарончай супольнасьці меркавалі зладзіць імпрэзу. Аднак пікет, падчас якога праваабаронцы хацелі распавесьці месьцічам, чаму яны выступаюць за скасаваньне практыкі забойства грамадзян дзяржавай на падставе выракаў судоў, мясцовыя ўлады забаранілі.

Апублікавана ў Сьмяротнае пакараньне

Савет вэтэранаў вайны і працы ААТ «Полацак-Шкловалакно» абвінаваціў актывіста Свабоднага прафсаюзу прадпрыемства Віктара Стукава ў перашкодзе дзейнасьці вэтэранскай арганізацыі. У выніку ўчастковы інспэктар склаў на яго два адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП). Суд прызначаны на 16 кастрычніка.

У звароце да судзьдзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду праваабаронца Павал Левінаў папрасіў прыпыніць вынясеньне сьмяротных прысудаў і замяніць такое пакараньне іншымі відамі. Разам са зваротам праваабаронца даслаў у калегію 16 асобнікаў спэцвыпуску газэты “Народная Воля” – “Скажам НЕ сьмяротнаму пакараньню!”.

Апублікавана ў Сьмяротнае пакараньне