Віцебская газета напісала пра юбілей расстралянага ў 1937-м мастака
Невялікі артыкул прысвечаны 135-годдзю з дня народзінаў беларускага мастака і выкладчыка Івана Гаўрыса, абвінавачанага ў контррэвалюцыйнай і тэрарыстычнай дзейнасці і расстралянага пад Віцебскам. Дакладнае месца, дзе гэта адбылося, дагэтуль не вядомае. На гэтым журналісты дзяржаўнага выдання акцэнтаваць увагу не сталі.
Віцебская пракуратура пахвалілася змаганнем з экстрэмізмам
Маўляў, ажно тры “информационных канала, имеющие явную экстремистскую направленность” на працягу лістапада былі прызнаны “экстрэмісцкімі”. Але чамусьці гэтыя інтэрнэт-рэсурсы засталіся не названымі. Што нават насцярожвае: ведамства, якое мусіць сачыць за выкананнем заканадаўства, хавае ад грамадзянаў інфармацыю, своечасовае веданне якой можа застрахаваць ад адміністрацыйнага пакарання.
Для стварэння станоўчага іміджу сфатаграфавалі... закінутую школу
Дзяржаўная прапаганда імкнецца пераканаць беларусаў у тым, што яны жывуць заможна і шчасліва. Вось і "Аршанская газета" размясціла фотарэпартаж з аграгарадка Заполле, імкнучыся паказаць "росквіт" мясцовага жыцця. Атрымалася з дакладнасцю наадварот.
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў абраны фіналістам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі-2025
Ен стаў адным з прэтэндэнтаў на гэтую прэмію ў намінацыі “Праваабаронца года-2025”. Інтрыга, каму гэтая прэмія ўсё ж такі дастанецца, будзе раскрыта 10 снежня ў Дзень абароны правоў чалавека.
Самая "ідэалагічна правільная" навагодняя ялінка - сёлета ў Віцебску
На ялінцы вышынёй 34 м замацаваны светладыёдныя "стужкі" ў гаме сучаснага дзяржаўнага сцяга. Час ад часу праглядаюцца і каляровыя плямы ў стылі "арнаменту". Гэтая ялінка стаіць на пошчы Перамогі і ўжо некалькі гадоў з'яўляецца " галоўнай ёлкай" абласнога цэнтру. Пакуль яе ўключалі ў тэставым рэжыме, афіцыйнае "запаленне" адбудзецца 15 снежня.
«Память в шагах» або “Старая песня на новы лад”
У Аршанскім раёне рэалізуецца праект «Память в шагах», які вельмі нагадвае вядомыя яшчэ з савецкіх часоў “паходы па месцах баявой славы”. Таму распавядаць пра арыгінальнасць падыходу не выпадае: школьнікаў водзяць і возяць па вызначаных маршрутах, дзе яны ўскладаюць кветкі да помнікаў.
За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асудзілі настаўніцу музыкі і канцэртмайстарку Таццяну Лук'янаву з Віцебска
Жанчыну асудзіў Віцебскі абласны суд. Звесткі пра яе з'явіліся ў пераліку асобаў, "датычных да эсктрэмісцкай дзейнасці" 21 лістапада. Праўда, на сайце МУС пазначана, што Таццяна - жыхарка Мінску.
За данаты асудзілі вядомую фларыстку з Наваполацка. У 2018 г. яе сына згадвалі ў складзе ЧВК Вагнера
61-гадовая Наталля Гірс – прыватная прадпрымальніца, заснавальніца вядомай майстэрні фларыстыкі "Флорай", неаднаразовая пераможца прафесійных конкурсаў і гераіня некалькіх артыкулаў у дзяржаўнай прэсе. 28 лістапада яе імя з’явілася ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС.
У пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” – яшчэ адзін віцяблянін
Гэта 36-гадовы Дзмітрый Касенка, асуджаны Віцебскім абласным сдом па ч.2 арт.361-3 Крымінальнага Кодэкса РБ ( Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ва ўзброеным канфлікце, вайнных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка іншых асобаў да такога ўдзелу).
Наваполацкая пракуратура распачала крымінальную справу супраць журналісткі Ірыны Халіп. Па “экстрэмісцкім” артыкуле
З гэтай нагоды ў мінскай кватэры яе бацькоў сілавікі правялі ператрус і дапыталі яе 89-гадовую маці. “В Новополоцке я была два раза в жизни — приезжала на свидание к мужу в колонию. Больше никаких воспоминаний о Новополоцке у меня нет”, - напісала журналістка на сваёй старонцы ў Facebook.