Каментары як апошняя надзея
Пасля выхаду 10 сакавіка інтэрв’ю старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна на Youtube-канале Vitebsk LIVE жыхары вобласці пачалі пісаць каментары з пытаннямі. Месцамі на іх спрабавалі адказваць блогеры - аўтары відэагутаркі, але пытанні былі зусім не да іх, а да кіраўніка вобласці. Прыкметаў таго, што пытанні заўважыў Аляксандр Субоцін, няма. Але людзі працягваюць пісаць, спадзеючыся дастукацца да ўладаў.
Лазню, якую не маглі дабудаваць 14 гадоў, абяцаюць адкрыць сёлета ў чэрвені
Пакуль гэта ўсяго толькі чарговае абяцанне. Папярэдняе прагучала восенню мінулага году. 6-га лістапада старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў правёй выяздную нараду ў лазнева-аздараўленчым комплексе па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску, які ўжо другое дзесяцігоддзе абяцаюць «вось-вось адчыніць». Тады ён казаў, што аб’ект адчыняць у першым квартале 2025 года.