Чацвер, 31 Кастрычнік 2024
25 жыхароў Докшыцкага раёна былі сёлета прыцягнуты да суду за «экстрэмісцкія дзеянні»
Такую статыстыку са спасылкай на старшага памочніка пракурора раёна Наталлю Піскуновіч прыводзіць раённая газета «Родныя вытокі» «Экстрэмісцкімі дзеяннямі» выданне называе правапарушэнні, якія кваліфікуюцца паводле арт. 19.11 КаАП. Пра тое, ці былі прыцягнутыя жыхары Докшыччыны да крымінальнай адказнасці па «экстрэмісцкіх» артыкулах, не паведамляецца нічога.
Апублікавана ў
Суд