- Катэгорыя: Вясна
13.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, ААН, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Анаіс Марэн Спецыяльныя дакладчыкі ААН выступілі з заявай з нагоды незаконных і несправядлівых прысудаў праваабаронцам "Вясны" Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу. Праз год пасля таго, як іх асудзілі да 10, дзевяці і сямі гадоў турэмнага зняволення, занепакоенасць з нагоды справядлівасці судовага разбору па-ранейшаму захоўваецца, заявілі эксперты ААН.
- Катэгорыя: Вясна
13.03.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі У мінулым месяцы сілавікі працягвалі пераследаваць беларусаў, якія пратэстуюць супраць дзеянняў улады, або проста чытаюць незалежныя СМІ. Па ўсёй краіне сілавікі штодзённа затрымліваюць дзясяткі людзей, ладзяць у кватэрах ператрусы, збіваюць і змяшчаюць іх у ізалятары з жудаснымі ўмовамі. У лютым праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра не менш за 548 палітычна матываваных судоў па адміністрацыйных справах, з якіх было прызначана мінімум 95 арыштаў, 84 штрафы, а таксама тройчы — грамадскія працы. Таксама ў лютым асудзілі больш за 100 блізкіх і сваякоў палітзняволеных за атрыманне "дапамогі" праз INeedHelpBY. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў лютым.
- Катэгорыя: Вясна
12.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Гродна 26 лютага вынес прысуд мужу і жонцы Сяргею і Таццяне Чыжам, якіх абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Наталля Козел.
- Катэгорыя: Вясна
12.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
12.03.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў На сённяшні дзень у Беларусі як мінімум 655 чалавек асуджаныя па палітычных крымінальных справах да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, так званай "хіміі". Адбыванне тэрміну на "хіміі" ўключае ў сябе абавязковую працу на дзяржаўным прадпрыемстве або ў іншай установе і пражыванне ў цесным пакоі інтэрната. А ў вольны час – яшчэ і прагляд прапагандысцкіх фільмаў і навінаў.
- Катэгорыя: Вясна
12.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гомельскі абласны суд 7 сакавіка завяршыў разгляд крымінальнай справы Алега Дзегцярэнкі, якога абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні” (ч. 3 арт.361-1 КК) і “фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці” (ч. 2 арт. 290-1 КК). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Алег Харошка.
- Катэгорыя: Вясна
12.03.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, гендарныя правы У фільме "Вясны" "Фіялетавыя слёзы" былая палітзняволеная Дар'я Кароль, якую ў 19 год чатыры месяцы ўтрымлівалі на "Валадарцы" за ўдзел у паслявыбарчых Маршах, распавяла, чаго ёй і іншым жанчынам не хапала ў зняволенні.
- Катэгорыя: Вясна
12.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі, адвакатура Заява беларускіх праваабарончых арганізацый у сувязі з масавымі затрыманнямі адвакатаў 28 лютага 2024 года
- Катэгорыя: Вясна
12.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі, адвакатура Заява беларускіх праваабарончых арганізацый у сувязі з масавымі затрыманнямі адвакатаў 28 лютага 2024 года
- Катэгорыя: Вясна
12.03.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Больш за тры з паловай гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў.