07.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні 9 лютага 2024 году вынесены прысуд мужу і жонцы Мікалаю і Іне Шляжко, якіх затрымалі на выездзе з Беларусі, калі яны ехалі ў госці да дзяцей. Ім прысудзілі па два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

07.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя 13 лютага 2024 году ў судзе горада Пружаны разглядзелі справу Васіля Ячычкі. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хіміі").

04.03.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2-4 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

06.03.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

06.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства Стала вядома, што 15 лістапада 2023 году ў судзе Глуска да дзесяці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі") асудзілі мэнэджарку Вольгу Глускую. 

06.03.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, падкаст, гісторыі вязняў, псіхалагічная дапамога Шмат хто з нас бачаць сны. А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед?

06.03.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў У праекце "Магшоты палітвязняў" беларусы і беларускі падзяліліся з праваабаронцамі гісторыямі, як іх фатаграфавалі ў месцах няволі. Былыя палітзняволеныя жанчыны распавялі, як іх фатаграфавалі на "жоўтыя біркі" адразу пасля цяжкіх этапаў у жаночую гомельскую калонію № 4. Напярэдадні Міжнароднага дня правоў жанчын публікуем некаторыя аповеды. 

06.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Аляксандр Паліўка. Брэсцкі абласны суд 4 сакавіка вынес прысуд 36-гадоваму жыхару Лунінца Аляксандру Паліўка, абвінаваціўшы яго па пяці крымінальных артыкулах: закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый) (ч. 3 арт. 361 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім  (ч. 3 арт. 361-1 КК), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК) і паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367 КК). Справу разглядала Суддзя Святлана Крамянеўская.

05.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед Трэцяга сакавіка МУС заявіла, што супраць 54-гадовага менчука Андрэя Савіцкага распачатая крымінальная справа за "адмаўленне генацыду беларускага народа" (арт.130-2 Крымінальнага кодэкса). Мужчыну выставілі абвінавачванні яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і 130-1 (рэабілітацыя нацызму). Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе Закон, якім устаноўлена адказнасць за "адмаўленне генацыду беларускага народа".