22.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Барыс Вітко. Фота з сацыяльных сетак. Брэсцкі абласны суд пасля доўгага перапынку 20 траўня вынес прысуд 68-гадоваму жыхару Ляхавіч Барысу Вітко. Справу разглядала суддзя Вера Філонік. На гэты раз палітвязню прад’явілі больш сур’ёзныя абвінавачанні па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

22.05.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, права на здароўе, дзень палітвязняў У рамках Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах несвабоды. Былая палітзняволеная, фем-актывістка Дар'я Афанасьева распавяла пра працэс выдачы таблетак у калоніі, за якімі трэба адстаяць у велізарнай чарзе нават у мароз, а таксама пра тое, праз што праходзяць у калоніі зняволеныя, што хварэюць на астму.

22.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода мірных сходаў Суд Маскоўскага раёна Брэста 20 траўня 2024 года вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Мікіта Вайцюк, Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Юлія Шаронава, Мікалай Нікіцюк, Максім Собалеў былі асуджаныя да пазбаўлення волі. Такое рашэнне вынес Яўген Брэган.

21.05.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў, права на здароўе У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення. Былы палітзняволены і музыка Пятро Марчанка ўзгадаў, як у СІЗА захварэла адразу ўся камера, але лекара ім так і не выклікалі.

21.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

21.05.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні, дзень палітвязняў У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, 21 траўня, у Фларэнцыі адбыўся перформанс з удзелам былых палітзняволеных Анастасіі Булыбенкі і Віталя Жука. Акцыю арганізавала прадстаўніца Народнага пасольства Беларусі ў Італіі Юлія Юхно. Перфоманс адбыўся ля сцен форуму Нэльсана Мандэлы, каля клеткі, у якой вядомы грамадскі дзеяч правёў 18 гадоў. Былыя палітвязні былі з сімвалічнымі жоўтымі нагруднымі біркамі. 

21.05.2024 Тэгі: грамадства, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, WeStandBYyou Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. У гэты дзень збіраем рэакцыі міжнароднай супольнасці на гэтую дату.

21.05.2024 Тэгі: палітвязні, ЕС-Беларусь, дзень палітвязняў Напярэдадні Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза Жазэп Барэль выступіў з заявай. ЕС у чарговы раз запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, а таксама заклікаў улады Беларусі забяспечыць доступ да належнага медычнага абслугоўвання без дыскрымінацыі.

21.05.2024 Тэгі: пенітэнцыярная сістэма, права на здароўе, дзень палітвязняў У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медычную дапамогу ў месцах несвабоды. Былая палітзняволеная, праваабаронца і актывістка Марыя Бабовіч распавяла пра абследаванні ў жодзінскай турме № 8 і пра неаказанне медычнай дапамогі турэмным лекарам.

21.05.2024 Тэгі: палітвязні, заявы, дзень палітвязняў Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Дзень палітвязняў