Сцяг у Берасці 23 жніўня. Фота:b-g.by У Берасці пасля «Марша новай Беларусі» 23 жніўн супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з удзельнікаў акцыі Дзмітрыя Янковіча. Сувязь з ім абарвалася ў 20:57.

БАЖ патрабуе разблакаваць сайты, спыніць ціск на прэсу, забяспечыць выпуск выданняў, паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Раніцай у Мінску 23 жніўня. Праваабаронцы сочаць за развіццём падзей у краіне. На сёння ў многіх гарадах абвешчаныя мітынгі пратэсту. Улады таксама сур'ёзна рыхтуюцца, каб супрацьстаяць пратэстнаму руху.

Затрыманне ў Гародні 22 жніўня. Скрыншот з відэа hrodna.life Гарадзенскія затрыманні зноў пачалі набываць масавы характар. У горадзе над Нёманам 22 жніўня на плошчы Леніна, на якой гарвыканкам абяцаў дазваляць збірацца людзям на мірныя акцыі, а пасля забараніў, усё ж адбыліся два мерапрыемствы. Першае было днём, і было яно праўладным.

Фота: "Наша Ніва". На тэлефон Праваабарончага цэнтра "Вясна" працягваюць паступаць паведамленні аб тым, што людзі не могуць адшукаць сваіх родных і блізкіх, тэлефоны якіх раптоўна перастаюць адказваць. Пра некаторых вядома, што іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі, аднак месцазнаходжанне высветліць немагчыма. Праваабаронцы змаглі адшукаць некалькі чалавек. Пра астатніх падаем інфармацыю.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. Аляксей Прахарэнка працуе таксістам у Мінску. 11 жніўня ён ехаў з кліентам, калі яго спынілі, а затым і затрымалі супрацоўнікі ДАІ (у форме ДПС). Пры затрыманні яны зламалі руку Аляксею, з-за чаго на Акрэсціна ён правёў каля паўгадзіны. Але за гэты час яму давялося пабачыць многае.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. 48-гадовы Васіль Гушча быў затрыманы ўвечары 10 жніўня каля кінатэатру “Масква” на Нямізе. На волю выйшаў раніцай 14 жніўня. Васіль распавёў “Вясне” пра катаванні на Акрэсціна, як яго перавозілі ў жодзінскую турму і ў якіх умовах ён там утрымліваўся. 

Паранены ўдзельнік акцыі пратэсту ў Мінску. Фота з сацыяльных сетак Юрыст «Вясны» Павал Сапелка атрымаў адказ на свой зварот у пракуратуру Мінска наконт непрапарцыйнага прымянення фізічнай сілы, зброі і спецыяльных сродкаў, катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання супрацоўнікамі сілавых ведамстваў да затрыманым ўдзельнікам мірных акцый пратэсту. З адказу пракуратуры вынікае, што ведамства не гатова браць на сябе адказнасць за расследаванне названых фактаў.

Афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Ліз Трасэль нагадала афіцыйнаму Мінску пра абсалютную забарону катаванняў і заклікала да незалежнага расследавання, піша "Радыё Свабода". «Мы нагадваем уладам Беларусі пра абсалютную забарону катаванняў і паўтараем заклік, зроблены на мінулым тыдні Вярхоўным камісарам, да неадкладнага дбайнага незалежнага і бесстаронняга расследавання ўсіх сцвярджэнняў аб парушэннях правоў чалавека. У іх лік уваходзіць гібель чатырох чалавек у выніку траўмаў, атрыманых падчас акцый пратэсту», — гаворыцца ў заяве.

Афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Ліз Трасэль нагадала афіцыйнаму Мінску пра абсалютную забарону катаванняў і заклікала да незалежнага расследавання, піша "Радыё Свабода". «Мы нагадваем уладам Беларусі пра абсалютную забарону катаванняў і паўтараем заклік, зроблены на мінулым тыдні Вярхоўным камісарам, да неадкладнага дбайнага незалежнага і бесстаронняга расследавання ўсіх сцвярджэнняў аб парушэннях правоў чалавека. У іх лік уваходзіць гібель чатырох чалавек у выніку траўмаў, атрыманых падчас акцый пратэсту», — гаворыцца ў заяве.