Людзі чакаюць пад сценамі Акрэсціна родных. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY Увечары 11 жніўня Максім Даўжэнка разам у сябрамі вяртаўся дадому, але так і не дабраўся туды: яго затрымалі супрацоўнікі АМАПу. Больш за два дні малады чалавек правёў у ЦІП на Акрэсціна, пасля чаго лекары зафіксавалі ў яго закрытую ЧМТ, удар грудной клеткі, гематомы, апёк кісці, а таксама COVID-19. Гісторыю хлопца запісаў інтэрнэт-партал TUT.BY.

Пратэсты ў ноч з 9 на 10 жніўня. Фота "Нашай Нівы" Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае звесткі пра людзей, у дачыненні да якіх былі распачатыя крымінальныя справы пасля затрыманняў на акцыях пратэсту, якія пачаліся ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта. Па стане на 25 жніўня "Вясне" вядома больш чым пра 60 падазраваных па такіх справах у розных гарадах краіны.

Віктар Скрундзік у Вярхоўным судзе Мінскі абласны суд у другі раз прызначыў дату паўторнага разгляду справы асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.

25 жніўня ў судзе Заводскага раёна г. Мінска на 10.30 раніцы прызначаны судовы працэс над сябрай Кардынацыйнага Савета Вольгай Кавальковай. Жанчыну затрымалі ўчора раніцай каля прахадной МАЗ, куды Вольга прыйшла разам з прадстаўніком стачкама ў КС Сяргеем Дылеўскім. Абодва былі затрыманыя міліцыяй за нібыта несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Ноч да суда Вольга Кавалькова правяла ў ІЧУ на Акрэсціна. Дзе знаходзіцца Сяргей Дылеўскі - дакладна невядома.  Суд над Вольгай Кавальковай адбываецца праз відэасувязь. Як паведамляе Еўрарадыё, сакратарка суда паведаміла, што ў кабінеце суддзі ёсць далучэнне да інтэрнэту. Але месцаў для слухачоў пасяджэння і журналістаў - амаль няма. 

Каардынацыйная рада. Фота: TUT.BY Сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады па арганізацыі працэсу пераадолення крызісу і транферы ўлады Паўла Латушку і Нобелеўскую лаўрэатку, пісьменніцу Святлану Алексіевіч выклікалі ў Следчы камітэт на 10 гадзін 25 жніўня, дзе яны будуць дапытаныя ў якасці сведак па крымінальнай справе.

Траўмы Іллі пасля збіцця сілавікамі. Фота: spring96.org Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларускі Хельсінкскі камітэт (БХК), Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) і Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) звярнуліся да Спецыяльнага дакладчыка ААН па катаваннях, каб выказаць сваю сур'ёзную заклапочанасць і заклікаць да ўмяшання ў сувязі з жорсткім разгонам мірных дэманстрантаў пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 9 жніўня.

Міхаіл Дарожкін. Фота: Радыё Свабода. 23 жніўня ўвечары з Акрэсьціна выйшаў адзін з апошніх затрыманых пасьля выбараў — грамадзянін Расеі Міхаіл Дарожкін, якога родныя і консулы шукалі 10 дзён. Выйшаў са штампам аб дэпартацыі і забароне ўезду ў Беларусь на 5 гадоў, распавядае ён Радыё Свабодзе.

Ілюстрацыйнае фота. Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org Затрыманні і складанне пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах працягваюцца 24 жніўня.

Даля Грыбаўскайтэ на акцыі салідарнасці з беларусамі "Шлях свабоды» Свет больш не можа весці падвойную гульню з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, яго трэба палітычна і дыпламатычна ізаляваць, заявіла экс-прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ 23 жніўня падчас удзелу ў акцыі салідарнасці з беларусамі "Шлях свабоды" ў памежным пункце Мядзінінкай. Пра гэта пішуць naviny.by.

Затрыманне Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага Сябраў прэзідыўму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной МТЗ супрацоўнікі АМАПу і змясцілі ў аўтазак, піша "Радыё Свабода".