- Катэгорыя: Вясна
12.06.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, грамадства Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У траўні праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 361 факт адміністрацыйнага пераследу па палітычных матывах. Суды прызначылі не менш за 46 адміністрацыйных арыштаў і 45 штрафаў. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў траўні.
- Катэгорыя: Вясна
12.06.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні На сённяшні дзень у следчай турме №8 у Жодзіна ўтрымліваецца як мінімум 19 палітзняволеных: Сяргей Ціханоўскі, Дзяніс Івашын, Ігар Аліневіч і іншыя. Правааброцы не валодаюць поўнай інфармацыяй пра ўсіх палітвязняў, якія ўтрымліваліся ў жодзінскай турме. Але можна без перабольшання сказаць, што агулам праз яе прайшлі сотні палітвязняў. Там змяшчаюцца як тыя вязні, хто знаходзіцца пад следствам, так і тыя, каго перавялі на турэмны рэжым.
- Катэгорыя: Вясна
12.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны, спецвытворчасць У Гомельскім абласным судзе 12 чэрвеня пачынаецца завочны суд над былым палітвязням, юрыстам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была ўзбуджаная ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць па частках 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
11.06.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, адвакатура, рэпартаж У Вільні, насупраць будынка Беларускай амбасады,11 чэрвеня прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволеным беларускім адвакатам Максімам Знакам. Мерапрыемства было арганізаванае Саветам адвакатаў Літвы і падтрыманае беларускімі адвакатамі і актывістамі, каб заявіць ва ўвесь голас аб беззаконні ў дачыненні да зняволенага за сваю прафесійную дзейнасць беларускага калегі, ад якога амаль 16 месяцаў няма ніякіх звестак.
- Катэгорыя: Вясна
11.06.2024 Тэгі: суды, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Горацкага раёна 25 сакавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму Дзянісу Дзікуну. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фамічова прызначыла яму яшчэ два гады зняволення ў дадатак да 23 гадоў пазбаўлення волі, піша "Гомельская Вясна". Палітвязень абскардзіў рашэнне суда і цяпер чакае апеляцыю.
- Катэгорыя: Вясна
11.06.2024 Тэгі: заканадаўства, прымусовая праца Дзесяць гадоў таму на 103-яй сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы у Жэневе былі прыняты дакументы фундаментальнага значэння для ліквідацыі прымусовай працы ў свеце: Пратакол 2014 года да Канвенцыі аб прымусовай працы 1930 года і Рэкамендацыі 2014 года аб прымусовай працы (дадатковыя захады) (№203). Прыняцце гэтых дакументаў паклала пачатак новаму этапу ў памкненні міжнароднай супольнасці пакласці канец прымусовай працы і тым інстытутам, якія ёй спадарожнічаюць – даўгавой кабалой, рабствам, падобным да рабства практыкамі, гандлем людзьмі, прымусовым шлюбам. З праваабаронцам "Вясны" Алегам Мацкевічам распавядаем пра міжнародную і беларускую практыку ў ліквідацыі прымусовай працы праз ратыфікацыю гэтых важных міжнародных дакументаў.
- Катэгорыя: Вясна
06.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Лідскага раёна вынесены прысуд жыхарцы пасёлка Бердаўка пенсіянерцы Таццяне Чэкель, якую абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішуроў.
- Катэгорыя: Вясна
11.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 11 чэрвеня грамадзянку Літвы і загадчыцу маркетынгавай службы санаторыя "Беларусь" у Друскінінкаі Аленай Романаўскіене асудзілі да шасці гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса ("агентурная дзейнасць"). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, яе абвінавацілі ў тым, што жанчына "неаднаразова падавалі звесткі пра пастаяльцаў, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў". Паведамляецца, што яе нібыта завербавалі літоўскія спецслужбы больш за 10 гадоў таму.
- Катэгорыя: Вясна
11.06.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
05.06.2024 Тэгі: ААН, правы чалавека Асобы: Анаіс Марэн На сайце ААН апублікаваны чарговы даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2023 года па 31 сакавіка 2024 года. Адзначаецца, што сітуацыя ў краіне працягвае пагаршацца на фоне таго, як Беларусь увайшла ў новы выбарчы цыкл. У дакладзе разглядаецца, як супраць беларусаў і беларусак ужываюцца рэпрэсіі як унутры краіны, так і за яе межамі. Асаблівую ўвагу Спецдакладчыца надае праву на свабоду асацыяцый і паказвае на мэтанакіраванае выкараненне ўсіх незалежных асацыяцый у Беларусі з 2021 года, што закранае арганізацыі ды ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, палітычныя партыі, прафсаюзы, калегіі адвакатаў ды рэлігійныя арганізацыі. "Вясна" прыводзіць некаторыя вытрымкі з дакладу Анаіс Марэн.