- Катэгорыя: Вясна
28.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі 20 траўня 2024 году агучаны прысуд палітзняволеным. Васіль Прохараў асуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Ягоная жонка Ларыса і сын Павел атрымалі па восем гадоў зняволеньня. Яшчэ аднаму фігуранту справы, настаўніку беларускай мовы Руслану Прахарэнку, прысудзілі 10 гадоў калёніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненка, нічога не вядома.
- Катэгорыя: Вясна
02.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Брэсцкі абласны суд другога ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Ірыны Бандарэнкі, якую абвінавачваюць па двух частках арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядае суддзя Дзмітрый Куроўскі.
- Катэгорыя: Вясна
01.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць Вынесены прысуд па крымінальнай справе “аналітыкаў Святланы Ціханоўскай. Працэс у парадку спецыяльнай вытворчасці праходзіў у Мінскім абласным судзе з 31 траўня па першага ліпеня. У справе адразу 20 абвінавачаных: Аляксандр Дабравольскі, Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.
- Катэгорыя: Вясна
01.07.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, права на здароўе 67-гадовага старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за тры гады. У верасні 2022 года Рыгора прызналі вінаватым у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады" і прызначылі яму 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў палітвязня абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне. У красавіку яму зрабілі аперацыю па вывядзенні катэтара з мачавіка, пасля якой адразу перавялі ў турэмную камеру. Зяць палітыка Дзмітрый Антончык паведаміў "Вясне", што ад пачатку траўня на волю ад Рыгора не дайшоў ніводны ліст — раней такога вялікага перапынку ў ліставанні не было.
- Катэгорыя: Вясна
27.06.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
01.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 чэрвеня - 1 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
01.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гродзенскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы Ігара Сушко. Яго абвінавачваюць у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы" (ч. 1 арт. 130 КК).
- Катэгорыя: Вясна
29.06.2024 Тэгі: палітвязні, вайна ва Украіне Увечары 28 чэрвеня пяць палітзняволеных грамадзян Украіны апынуліся дома — іх вызвалілі па абмене з беларускіх калоній і следчага ізалятара. Умовы абмену не паведамляюцца, але вядома, што гэтаму паспрыяў Ватыкан. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка пракаментаваў раптоўнае вызваленне палітзняволеных украінцаў з беларускіх месцаў няволі.
- Катэгорыя: Вясна
29.06.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў Увечары 28 чэрвеня з'явілася раптоўная звестка аб вызваленні з беларускіх калоній пяці палітзняволеных. Украінcкія ўлады дабіліся вызвалення пяцёх сваіх грамадзян па абмене як палонных. Так на волі апынуліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец. Умовы абмену не паведамляюцца. Адзначаецца, што ўдзел у вызваленні прыняў Ватыкан. Вызваленых палітвязняў даставілі ва Украіну 28 чэрвеня — у СМІ з'явілася іх фота з аэрапорта "Жуляны". Яшчэ як мінімум 10 грамадзян Украіны застаюцца за кратамі ў Беларусі за "агентурную дзейнасць" і "шпіянаж". "Вясна" распавядае пра вызваленых палітвязняў.
- Катэгорыя: Вясна
26.06.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, пенітэнцыярная сістэма Сёння адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў. У гэты дзень, 26 красавіка ў 1987 годзе набыла моц Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. У Беларусі пасля масавых пратэсных акцый 2020 года вось ужо чатыры гады актыўна катуюць нязгодных з дзеяннямі ўлады. У зняволенні яны зазнаюць жорсткае сістэматычнае збіванне. Яны знаходзяцца ў перапоўненых камерах з пастаянна ўключаным святлом. Вязняў прымушаюць на праверках працяглы час стаяць у нязручных і знясільваючых позах. Новым відам катавання з’явіўся стан інкамунікада – поўная ізаляцыя ад знешняга свету. А як мінімум шэсць палітвязняў памерлі за кратамі праз дрэнныя ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медычнай дапамогі.