- Катэгорыя: Вясна
05.07.2024 Тэгі: палітвязні Трэцяга ліпеня з калоніяў вызвалілі мінімум 17 палітвязняў. Многія звязвалі гэта з Законам "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", але, тым не менш, гэты закон не прадугледжваў вызваленне палітвязняў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў іх адпусцілі па памілаванні. Акрамя гэтага, нягледзячы на заяву Лукашэнкі пра вызваленне палітвязняў з сур'ёзнымі захворваннямі, дакладна вядома толькі пра аднаго вызваленага са спісу палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы — гэта 67-гадовы Рыгор Кастусёў. З калоніяў адпусцілі, у асноўным мужчын, асуджаных да двух-пяці гадоў паводле артыкулаў за "ўдзел у масавых беспарадках", "актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак", "абразу прадстаўнікоў улады" і паводле іншых "экстрэмісцкіх артыкулаў". Некаторым з іх да канца свайго тэрміну заставалася некалькі месяцаў. "Вясна" ў мэтах бяспекі не публікуе імёны вызваленых, але праваабаронца Павел Сапелка каментуе сітуацыю.
- Катэгорыя: Вясна
05.07.2024 Тэгі: грамадства, ААН, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Грамадзяне і грамадзянская супольнасць, якія крытыкуюць беларускія ўлады, сутыкаюцца з рэпрэсіямі, што ўзмацняюцца, з адвольнымі затрыманнямі, жорсткім абыходжаннем і прыгнётам ужо амаль чатыры гады пасля масавых пратэстаў, заявіла незалежная экспертка ААН па правах чалавека Анаіс Марэн.
- Катэгорыя: Вясна
03.07.2024 Тэгі: ААН, палітвязні Эксперты ААН 2 ліпеня 2024 года заклікалі беларускія ўлады памілаваць або змякчыць прысуд усім людзям сталага веку, што знаходзяцца ў зняволенні па палітычных абвінавачваннях. Пра гэта паведамляецца ў заяве на сайце арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
05.07.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка На канец чэрвеня ў Беларуси налічвалася 1 413 палітзняволеных, з іх 168 жанчын. Акрамя таго, не менш за 1 917 палітзняволеных, з іх 427 жанчын, ужо вызвалены з месцаў пазбаўлення волі ў сувязі з адбыццём пакарання, зменай меры стрымання, прызначэннем пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, амністыяй і памілаваннем. Такім чынам, сумарная колькасць палітзняволеных і былых палітвязняў няўхільна расце, іх агульная колькасць складае 3 330 чалавек, сярод якіх 595 жанчын.
- Катэгорыя: Вясна
05.07.2024 Тэгі: палітвязні, ЕС-Беларусь Заклік да "неадкладнага і безумоўнага" вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі ўтрымліваецца ў каментары, распаўсюджаным прэс-службай Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД).
- Катэгорыя: Вясна
04.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, свабода слова, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" чацвертага ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
04.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Барысаўскага раёна вынесены прысуд 70-гадоваму Уладзіміру Толкачу, абвінавачанаму ў “абразе Аляксандра Лукашэнкі” паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Шыман.
- Катэгорыя: Вясна
03.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць Адыёзная праўладная газета “Гродненская праўда” паведаміла пра акалічнасці крымінальнага пераследу эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродна Вольгі Вялічкі. Завочны суд над ёй пачаўся першага ліпеня ў Гродненскім абласным судзе.
- Катэгорыя: Вясна
03.07.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў Другога ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Ён, як і папярэднія падобныя законы, не прадугледжвае палёгкі для асобаў, "датычных да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці". Але тым не менш, некалькі палітычных зняволеных усё ж вызвалілі з месцаў няволі. Па стане на 18:30 праваабаронцам "Вясны" дакладна вядома пра пяцёх палітзняволеных, якія трэцяга ліпеня выйшлі на волю па амністыі. Сярод іх — дзве жанчыны і тры мужчыны, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.