01.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 чэрвеня - 1 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Інжынера затрымалі за каментары ў Telegram

На "пакаяльным відэа" мужчына кажа, што пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога".

Жыхара Брэста затрымалі за каментары пра Лукашэнку і міліцыянтаў

На "пакаяльным відэа" ад першага ліпеня мужчына кажа, што жыве ў Брэсце і яго затрымалі супрацоўнікі мінскай міліцыі за "абразлівыя каментары" на адрас Лукашэнкі і сілавікоў.

Крыніца: Новыя затрыманні за каментары: хроніка пераследу 29 чэрвеня - 1 ліпеня