- Катэгорыя: Вясна
06.08.2024 Тэгі: суды, спецвытворчасць У Мінскім абласным судзе 29-гадовага Ігара Парункевічаа, які быў уладальнікам бара ў Паставах, дзе збіралі грошы пацярпелым ад рэпрэсій, завочна асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 364 (пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сутнасць абвінавачвання невядомая. Прысуд вынесла Алена Бачышча 22 красавіка.
- Катэгорыя: Вясна
06.08.2024 Тэгі: суды, экстрэмізм, спецвытворчасць У Гродзенскім абласным судзе 2 жніўня ў парадку спецыяльнай вытворчасці вынеслі прысуд журналісту і былому палітвязню Алесю Кіркевічу – сем гадоў калоніі, штраф у памеры 24 000 рублёў і арышт на маёмасць. Яго абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Справу з 8 ліпеня завочна разглядаў суддзя Юры Казакевіч. З прысуду стала вядома, што яго асудзілі за інтэрв'ю "Радыё Свабода" і "Белсату".
- Катэгорыя: Вясна
06.08.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
05.08.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка Паводле стану на 31 ліпеня, у Беларусі налічваўся 1 391 палітзняволены, з іх 180 жанчын. Акрамя таго, больш як 2 000 палітзняволеных, з іх 437 жанчын, ужо вызвалены з месцаў пазбаўлення волі ў сувязі з адбыццём пакарання, зменай меры стрымання, прызначэннем пакарання, не злучанага з пазбаўленнем волі, амністыяй, памілаваннем ці смерцю ў зняволенні. Такім чынам, сумарная колькасць палітвязняў і былых палітвязняў дасягнула 3 391 чалавека, сярод якіх 615 жанчын.
- Катэгорыя: Вясна
05.08.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-5 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць Гродзенскі абласны суд 2 жніўня ў парадку спецвытворчасці вынес прысуд па справе эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродна Вольгі Вялічкі. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яе вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначыў ёй дзевяць гадоў зняволення, а таксама штраф памерам 12 000 рублёў.
- Катэгорыя: Вясна
02.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі 8 ліпеня 2024 года ў судзе Заводскага раёна Мінска вынеслі прысуд 67-гадоваму Аляксею Палюховічу. Палачаніна асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
02.08.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.08.2024 Тэгі: акцыі, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны ў межах крымінальнай справы заснавальнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі.Тады яго асудзілі да чатырох з паловай гады калоніі за "ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры". Сваёй віны праваабаронца не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасць. Алесь Бяляцкі быў вызвалены па амністыі ў чэрвені 2014 года. У 2021 годзе яго зноў затрымалі за праваабарончую дзейнасць і асудзілі па надуманных абвінавачваннях. Цяпер ён адбывае 10-гадовы тэрмін у горацкай калоніі № 9, дзе сутыкаецца з ціскам. Распавядаем пра Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, чаму ён актуальны сёння і што ў гэты дзень казаў сам Алесь Бяляцкі паміж зняволеннямі.
- Катэгорыя: Вясна
02.08.2024 Тэгі: грамадства, заканадаўства, рэпрэсіі У беларускіх эмігрантаў часта ўзнікае пытанне, ці бяспечна звяртацца ў амбасады, калі ў краіне распачатая крымінальная справа? Ці могуць у такім выпадку забраць пашпарт?