15.10.2024 Тэгі: суды, палітвязні У судзе Рэчыцкага раёна 14 кастрычнкіа распачаўся чарговы судовы працэс над палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк паводле арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) Крымінальнага кодэксу. Справу вядзе суддзя Станіслаў Іванюценка, які летась ужо дадаў жанчыне год зняволення.

15.10.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.10.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Дзмітрый Лукша. Фота з сацыяльных сетак. Былога палітзняволенага журналіста і вядучага праграмы "Зона X" Дзмітрыя Лукшу вызвалілі па памілаванні 3 ліпеня. З чатырох год калоніі, прызначаных яму Мінскім гарадскім судом, ён правёў за кратамі два з паловай гады. Пасля вызвалення Дзмітрый разам са сваёй, таксама памілаванай, жонкай Палінай, пакінулі Беларусь і зараз знаходзяцца ў бяспецы. Дзмітрый пагадзіўся распавесці, чаму прыняў такое рашэнне і пра тое, як адбываў пакаранне ў Шклоўскай ПК № 17.

14.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-14 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.10.2024 Тэгі: суды, пераслед, спецвытворчасць У сакавіку Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць супраць пенсіянеркі з Глыбокага Людмілы Барэйкі8 траўня суд Глыбоцкага раёна завочна прызначыў ёй два гады зняволення паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп). Як піша "Віцебская Вясна", 9 кастрычніка Віцебскі абласны суд "вызваліў" Людмілу па амністыі і зняў судзімасць. 

14.10.2024 Тэгі: палітвязні, гендарныя правы, гісторыі вязняў, зборныя матэрыялы Паліна Шарэнда-Панасюк глядзіць у калоніі відэа з сынам, вясна, 2024 год У зняволенні на дадзены момант утрымліваюцца 167 палітзняволеных жанчын, многіх з іх на волі чакаюць малыя дзеці. Хтосьці ў разлуцы ўжо чатыры гады, а некаторыя – зусім нядаўна. Маці, якія знаходзяцца за кратамі, вымушаныя спраўляцца не толькі з выклікамі зняволення, але і з перажываннямі праз немагчымасць клапаціцца пра сваіх дзяцей. Таксама рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае дзяцей як спосаб ціску на палітзняволеных жанчын, як гэта было ў выпадку Паліны-Шарэнды Панасюк ці Дар'і Лосік. У Дзень маці "Вясна" ўзгадвае некаторыя гісторыі жанчын, якія апынуліся па той бок кратаў ад сваіх дзяцей.

11.10.2024 Тэгі: смяротнае пакаранне Беларусь адзіная краіна ў Еўропе, дзе захавалася смяротнае пакаранне. У нашай краіне смяротныя прысуды, як правіла, выконваюцца неадкладна, як толькі адмоўлена ў задавальненні просьбы аб памілаванні. Сем'ям ці законным прадстаўнікам асуджаных не паведамляецца дата выканання прысуду і не гарантуецца апошняе спатканне з асуджаным, пасля расстрэлу цела не выдаецца сям'і для пахавання і не паведамляецца месца пахавання. Крымінальны кодэкс Беларусі забараняе ўжываць смяротнае пакаранне асобам, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, жанчынам і мужчынам, якія дасягнулі шасцідзесяці пяці гадоў.

11.10.2024 Тэгі: пенітэнцыярная сістэма, карткі, права на здароўе У пенітэнцыярных установах Беларусі (СІЗА, калоніі, турмы, арыштныя дамы) утрымліваюцца дзясяткі тысяч чалавек, каля паўтары тысячы з іх — палітвязні. Умовы і рэжым утрымання ў беларускіх калоніях, СІЗА і турмах самі па сабе з'яўляюцца істотным фактарам рызыкі для здароўя і нават жыцця людзей, якія ўтрымліваюцца ў іх. Беларуская пенітэнцыярная сістэма практычна па ўсіх напрамках (у тым ліку будынкі, іх стан і абсталяванне) не адпавядае сучасным сусветным стандартам. Каманда праваабаронцаў і лекараў распрацавала рэкамендацыі для сваякоў і адвакатаў зняволеных, якія тычацца вядзення перапіскі з адміністрацыяй СІЗА і калоній, накіраваннем зваротаў і заяў з нагоды здароўя зняволеных. Азнаёміцца з дакументам цалкам можна тут, а мы прыводзім яго скарочаную версію.

11.10.2024 Тэгі: праваабаронцы, АБСЕ Юрыстка ПЦ "Вясна" Святлана Галаўнёва выступіла на канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, на секцыі, прысвечанай Маскоўскаму механізму АБСЕ ("Мабілізацыя Маскоўскага механізму АБСЕ для расследавання выпадкаў прымусовага перамяшчэння беларусаў ды іх пераследу за мяжой").

11.10.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гендарныя правы, гісторыі вязняў Актывістку Ірыну Шчасную затрымалі ў лістападзе 2020-га супрацоўнікі, якія былі пераапранутыя ў форму ЖЭС. Гэта адбылося наўпростава ў яе дома. Вярнуцца жанчына змагла толькі ўлетку 2024 года, але застала там толькі сцены, якія стала сведкамі яе затрымання. Праз два дні пасля вызвалення Ірына пакінула Беларусь, каб уз'яднацца з сям'ёй — сынам і мужам. Былая палітзняволеная, якая прабыла за кратамі амаль чатыры гады, цяпер сутыкаецца з новымі выклікамі — ад адаптацыі да новай краіны і адбудовы адносінаў з сынам да псіхалагічнага аднаўлення пасля перанесеных выпрабаванняў. Ірына Шчасная распавяла пра ўмовы ўтрымання ў гомельскай жаночай калоніі № 4 і складанасці рэсаалізацыі пасля вызвалення.