08.10.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

08.10.2024 Тэгі: грамадства, смяротнае пакаранне Вежа Лукішскай турмы У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі распавядаем аб тым, як у незалежнай Літве адбываўся працэс адмены смяротнага пакарання. Яе суседка, незалежная Беларусь, так і не наважылася адмяніць вышэшую меру пакарання і дагэтуль.

07.10.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Палітзняволеную зубную лекарку з Мінску Наталлю Кукішаву затрымалі супрацоўнікі КДБ восенню 2021 года па "справе Зельцэра". Але ў выніку асудзілі на два гады калоніі за каментары пра Лукашэнку. Цалкам адбыўшы пакаранне жанчына выйшла на волю, дзе сутыкнулася з пагрозамі ад участковага ў бок сям’і. У выніку мінчанка прадала дом і разам з сям’ёю з’ехала з Беларусі.

07.10.2024 Тэгі: грамадства, палітыка, праваабаронцы, АБСЕ, правы дзіцяці Украінскія і беларускія праваабаронцы ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні прэзентавалі сумесную справаздачу"Stolen Childhood: How the Belarusian Regime is Erasing Ukrainian Children's Identity through Displacement, Re‑education, and Militarization" ("Скрадзенае дзяцінства: як беларускі рэжым сцірае ўкраінскую ідэнтычнасць у дзяцей праз перамяшчэнне, перавыхаванне і мілітарызацыю"). "Вясна" распавядае пра тое, што казалі эксперты.

07.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, пераслед У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5-7 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

07.10.2024 Тэгі: суды, палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Фігурант "справы змоўшчыкаў" Юрый Зянковіч амаль тры з паловай гады ўтрымліваецца ў зняволенні. За гэты час яго ўжо тройчы судзілі паводле крымінальных артыкулаў і перавялі на турэмны рэжым. Апошні раз, у жніўні 2024 года, яго абвінавацілі ў "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі турмы" (арт. 411 Крымінальнага кодэкса) і дадалі палітвязню яшчэ два гады пазбаўлення волі. Паводле "Вясны", у зняволенні на палітвязня ўвесь час аказваецца ціск: яго шмат разоў змяшчалі ў ШІЗА, пазбаўлялі перадач і не дазвалялі "атаварвацца". На знак пратэсту Юрый некалькі разоў трымаў галадоўку. Акрамя гэтага, у палітвязня сур'ёзна пагоршылася здароўе. Некалькі месяцаў таму па невядомых прычынах яго перавялі ў СІЗА КДБ. У верасні ў эфіры БТ выйшаў фільм, у якім моцна схуднелы Зянковіч расказваў пра тое, як у 2021 годзе нібыта хацеў "захапіць уладу". "Вясна" сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра пераслед палітзняволенага палітыка і юрыста, а таксама пра стан яго здароўя.

06.10.2024 Тэгі: культура, праваабаронцы, смяротнае пакаранне Асобы: Андрэй Палуда Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве. Фільм уздымае тэму смяротнага пакарання, а само мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню супраць смяротнага пакарання, які прыпадае на 10 кастрычніка. 

04.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, спецвытворчасць У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

04.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе з 19 жніўня ў закрытым рэжыме праходзіў працэс па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах. Дванаццаці чалавекам —  большасці завочна — ставілася ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК) і "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК). Іх абвінавацілі ў здзяйсненні дыверсіі ў Мачулішчах у лютым 2023 года, падчас якой быў пашкоджаны расійскі самалёт А-50. Трэцяга кастрычніка Валянціна Зянькевіч вынесла прысуд па справе — ад двух гадоў трох месяцаў да 25 гадоў калоніі. Грамадзяніна Украіны Мікалая Швеца, які быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай, завочна асудзілі да 25 гадоў калоніі.