- Катэгорыя: Вясна
28.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска 28 красавіка вынесены прысуд пластычнаму хірургу Аляксею Дужаму, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
26.04.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, рэпартаж Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Андрэй Чапюк 26 красавіка 2023 года — 37 гадоў з дня Чарнобыльскай трагедыі і 27 гадоў з дня заснавання Праваабарончага цэнтра "Вясна". Таму вясноўцы зладзілі акцыю ў Вільні, у якой выкарысталі лозунгі з плакатаў "Чарнобыльскага шляху" за ўсю гісторыю яго правядзення.
- Катэгорыя: Вясна
28.04.2023 Тэгі: ААН, праваабаронцы, свабода слова Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў звароты чатырох беларускіх журналістаў і прызнаў Беларусь вінаватай у парушэнні іх права на законнае права на збор і распаўсюд інфармацыі, замацаванае ў артыкуле 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
- Катэгорыя: Вясна
28.04.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, ціск, заявы, рэпрэсіі Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
26.04.2023 Тэгі: праваабаронцы, пераслед, справа Вясны Ад моманту свайго стварэння ў 1996 годзе праваабарончая арганізацыя “Вясна 96”, а затым і праваабарончы цэнтр “Вясна”, метадычна і бязлітасна пераследваліся беларускімі ўладамі за сваю легітымную дзейнасць. Праз крымінальны пераслед, затрыманні, збіццё, ператрусы, арышты і штрафы, блакаванне інфармацыйных рэсурсаў, запалохванні неаднаразова прайшлі многія сябры арганізацыі. Поўны пералік фактаў пераследу заняў бы не адну сотню старонак. Аднак найбольш часта “маланка праўладнага гневу” трапляла ў найвышэйшыя кропкі арганізацыі – яе кіраўніка Алеся Бяляцкага, сябраў рады арганізацыі і кіраўнікоў рэгіянальных філій. Прыводзім хроніку пераследу праваабаронцаў "Вясны" за 27 гадоў дзейнасці арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
28.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, адвакатура У Мінскім гарадскім судзе 10 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму адвакату Аляксандру Данілевічу — 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская па запыце пракуроркі Таццяны Цыбулі. Адваката абвінавацілі ў "пасобніцтве ў закліках да санкцый" спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну, якіх завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Так кваліфікавалі яго адвакацкія парады, падрыхтоўку стачкамам зваротаў, а таксама інтэрв'ю "экстрэмісцкаму інтэрнэт-рэсурсу". Аляксандр віну не прызнаў і настойваў, што выконваў свае прафесійныя абавязкі. "Вясна" распавядае, што казаў адвакат на працэсе.
- Катэгорыя: Вясна
28.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-28 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
28.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 26 красавіка асудзілі палітзняволенага Яўгена Эміліта паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Іна Сівец прызначыла Яўгену тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
27.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 23 студзеня асудзілі Аляксея Дзям’янчыка паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Серакова прызначыла Аляксею два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
27.04.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, падкаст Праваабарончы цэнтр "Вясна" паўстаў 26 красавіка 1996 года. За 27 год існавання да яго далучаліся ўсё новыя людзі, але хто яны і чаму яны абралі шлях праваабароны? Як яны трапілі ў "Вясну" і кім былі да яе? Праз што прыйшлося прайсці?