- Катэгорыя: Вясна
Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звярнулася ў Следчы камітэт, Генеральную пракуратуру і КДБ з патрабаваннем арганізаваць прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў усяго спектру сродкаў масавай інфармацыі і падаць афіцыйную інфармацыю аб ходзе расследавання крымінальных спраў, якія атрымалі шырокі грамадскі рэзананс (так званыя “справа “Белага легіёну” і “справа патрыётаў”).
- Катэгорыя: Вясна
У апошні час у кіраўніцтва Мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), што на Акрэсціна, з’явілася заганная практыка – не дапускаць адвакатаў да адміністратыўна арыштаваных палітыкаў і актывістаў. Т Толькі ад пачатку траўня стала вядома пра некалькі выпадкаў парушэння права грамадзян на абарону.
- Катэгорыя: Вясна
Актывісты Ала Раманчык, Наталля Шчукіна, Аляксандр Процка і Віктар Казлоў былі затрыманыя ў Дзень Волі 25 сакавіка і змешчаныя да суду ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Журналіст фрылансер Яўген Меркіс змешчаны ў ІЧУ напярэдадні першамайскай акцыі. У выніку арыштаваныя незаконна ўтрымліваліся пад вартай па двое сутак кожны, так як суды пры вынясенні штрафаў адбытыя суткі не ўлічваюць.
- Катэгорыя: Вясна
Валанцёрская служба "Вясны" запрашае жыхароў Слуцка на кінапрагляд фільма "Валадар Мух" 15 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
Праваахоўныя органы канфіскавалі ў каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча ноўтбук, сістэмны блок і тэлефон напярэдадні 25 сакавіка і да гэтага часу не вярнулі. Пра гэта піша сайт Руху.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля выпіскі з ваеннага шпіталя вядомы беларускі праваабаронца Валерый Шчукін знаходзіцца дома, але з кватэры ўжо практычна не выходзіць.
- Катэгорыя: Вясна
9 траўня ветэран-афганец узнагароджаны баявой узнагародай, медалём «За адвагу», Аляксандр Сахарук вырашыў публічна выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю адносна «Дня перамогі».
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна будзе разглядацца адміністрацыйная справа каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля. Яго затрымалі ў Мінску позна вечарам 3 траўня. Да суда актывіст знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна.
- Катэгорыя: Вясна
Студэнт-актывіст Крысціян Шынкевіч адным з першых атрымаў адказы на свае скаргі на ўмовы ўтрымання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама, дзе ён знаходзіўся да суда.
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскага журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса 5 траўня чакае новы суд. Ізноў па артыкуле 22.9 КаАП за «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі». Пра гэта ён паведаміў у сацыяльных сетках: