Дзяржабвінавачанне запатрабавала для абвінавачаных Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога вышэйшую меру — смяротнае пакаранне. Для Таццяны Гершанковой — 24 гады турмы, для Барыса Калеснікава — 22 гады строгага рэжыму. 21 чэрвеня абвінавачаныя выступілі са сваім апошнім словам, паведамляе Tut.by.

Дзеянні паліцыі пад час «Маршу роўнасці» ў Кіеве 18 чэрвеня. Фота ПЦ "Вясна". Штогадовае шэсце прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці «Марш роўнасці» адбылося ў мінулую нядзелю, 18 чэрвеня, у Кіеве. За мерапрыемствам вялі незалежнае назіранне нацыянальныя назіральнікі з «ОЗОН», а таксама валанцёры Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Валантэрская Служба "Вясны" прапануе жыхарам і гасцям Слуцка паглядзець фільм "12 раз'юшаных мужчын" 22 чэрвеня ў 18.00 у кафэ "Калізей". 

Назіральнікі ад БХК і ПЦ "Вясна" на інструктажы перад акцыяй на Дзень Волі 25 сакавіка 2017 года Праваабронца ПЦ “Вясна” Наста Лойка атрымала адказ на свой зварот у Пракуратуру Першамайскага раёну Мінска з нагоды затрымання назіральнікаў БХК і ПЦ “Вясна” падчас інструктажу перад акцыяй на Дзень Волі. Зварот праваабаронцы быў перанакіраваны ў РУУС Першамайскага раёну, які правёў праверку па дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі і ў выніку яе не знайшоў парушэнняў дзеючага заканадаўства з боку міліцыянтаў.

Зміцер Крэмянецкі. Фота - Антон Матолька Актывіст «Маладога фронту» Дзмітрый Крамянецкі звярнуўся ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі з заявай аб вынясенні пастановы на кампенсацыю шкоды.

Уладзімір Лапцэвіч 20 чэрвеня журналіст Уладзімір Лапцэвіч зьявіўся ў Ленінскі РАУС Магілёва  да маёра Яўгена Слаўнікава, каб даведацца, ці будзе распачаты ў дачыненні да яго адміністрацыйны працэс за публікацыі ў часопісе беларусаў Польшчы «Ніва».

Леанід Кулакоў. Фота: "Наша ніва". Мінскі гарадскі суд 20 чэрвеня разглядаў скаргі грамадзянскіх актывістаў, пакараных за веснавыя акцыі пратэсту ў сталіцы.

Бацька і сын Чарнавусы ў судзе. Баранавіцкаму актывісту АГП Мікалаю Чарнавусу-малодшаму паведамілі аб спыненьні справы за непадпарадкаваньне міліцыі, піша Радыё Свабода.

Бежанцы з Паўднёвага Судана. Фота УВКБ / Дзіна Дыяз У 2016 годзе ў выніку ўзброеных канфліктаў і пераследаў «войска» перамешчаных асобаў папоўнілі 10 мільёнаў чалавек. У тым жа годзе каля паўмільёна бежанцаў змаглі вярнуцца на радзіму. Дадому пераехалі таксама 6,5 мільёнаў унутрана перамешчаных асобаў. Такім чынам, агульная колькасць перамешчаных асобаў у свеце склала 65,6 мільёна чалавек, што на 300 тысяч больш, чым годам раней.

Ежы Грыгенча, грамадскі актывіст Гарадзенскі гарвыканкам афіцыйным лістом за подпісам намесніцы старшыні Зоі Кулешы адмовіў грамадскаму актывісту Ежы Грыгенчу ў правядзенні пікету.