Генеральны сакратар Савета Еўропы Торб'ен Ягланд. Фота: Reuters Сумесная заява Вярхоўнага Прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральнага сакратара Савета Еўропы з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка 2017 г.

Журналіст Аляксандр Баразенка ў судзе. Фота: baj.by 10 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёна Мінска аднаўляецца працэс над аператарам тэлеканала «Белсат» Аляксандрам Баразенкам, якога вінавацяць у нібыта парушэнні аўтарскіх правоў на гандлёвы знак «Белсат». Пра суд паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". 

Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода. Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык атрымаў ліст з суда Партызанскага раёна Мінска, у якім паведамляецца, што раённы пракурор апратэставаў рашэнне гэтага суда аб прыцягненні актывіста да адміністратыўный адказнасці у выглядзе штрафу. За ўдзёл у акцыі, прымеркаванай да Дня Беларускай Вайсковай Славы Сіўчык быў аштрафаваны на 45 б.в.

Пётр Рабаў. Ілюстрацыйнае фота У Гродна ў "Цэнтр гарадскога жыцця" 9 кастрычніка на сустрэчу з расійскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварваўся АМАПа. 

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе па-ранейшаму выконваюць смяротныя прысуды. На сёння гэта галоўная перашкода для сяброўства нашай краіны ў Савеце Еўропы. Але ўлады не ідуць на адмену смяротнага пакарання, матывуючы гэта нежаданнем саміх беларусаў.

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са смяротным пакараннем, які адзначаецца 10 кастрычніка, нашыя арганізацыі нагадваюць, што смяротнае пакаранне па-ранейшаму ўжываецца ў цэнтры Еўропы. Асуджаных на смерць у Беларусі утрымліваюць ва ўмовах, якія ўяўляюць сабой катаванні, ва ўмовах пастаяннага псіхалагічнага ціску, выкліканага нявызначанасцю тэрмінаў выканання прысуду, і забіваюць у атмасферы поўнай сакрэтнасці. FIDH і яе сяброўская арганізацыя Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаюцца да міжнародных арганізацый з заклікам выкарыстаць усе дыпламатычныя сродкі для адмены смяротнага пакарання ў Беларусі і ператварэння Еўропы ў зону, свабодную ад гэтага антыгуманнага віду пакарання. У 2016 годзе ў Беларусі былі пакараныя па меншай меры чацвёра асуджаных да смяротнага пакарання, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам з 2008 года. Расстрэлы былі прыпыненыя на час перамоваў з нагоды абмежавальных мераў ЕС супраць беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў. Аднак пасля адмены санкцый у лютым 2016 года пакаранні смерцю аднавіліся. У 2017 годзе адзін чалавек быў пакараны і трое асуджаныя да смяротнага пакарання, у тым ліку двое, чые прысуды на дадзены момант знаходзяцца ў працэсе апеляцыі.

Аляксандр Вянгерскі на акцыі пратэчсту ў Мінску 8 верасня. Фота: Радыё свабода. Адразу пасля адбыцця 10-суткавага арышту вілейскага заўзятара Аляксандра Вянгерскага судзілі зноў, на гэты раз за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вучэнняў “Захад-2017, якая адбылася ў Мінску 8 верасня.

Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, у якой дазволена забіваць людзей па рашэнні суда. Грамадства расколатае не дзве няроўныя часткі, прычым, большасць смяротнае пакаранне падтрымлівае. Наколькі гэта сучасна, наколькі гэта этычна? Якія аргументы ў прыхільнікаў смяротнага пакарання і яго праціўнікаў?

9 кастрычніка распачынаецца візіт прадстаўнікоў беларускіх НДА ў Страсбург для ўдзелу ў  шэрагу мерапрыемстваў Савета Еўропы. Ключавыя тэмы – смяротнае пакаранне і свабода асацыяцыяў.

Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Бярозе 8 кастрычніка 2017 года Інфармацыйныя акцыі ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі праходзяць у гарадах і мястэчках Беларусі. Праваабаронцы і грамадскія актывісты выйшлі на вуліцы і людныя месцы з тэматычнымі буклетамі “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”.  Мінакі цікавяцца інфармацыяй пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, многія задаюць пытанні, уступаюць у дыскусіі.