- Катэгорыя: Вясна
Па ўсёй Беларусі з 30 траўня па 1 чэрвеня пройдуць пікеты салідарнасці прафсаюза РЭП пад лозунгамі „Спыніць пераслед незалежных прафсаюзаў у Беларусі!”, „Спыніць крымінальную справу супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка!” Мэта акцый: выказаць салідарнасць з абвінавачанымі па крымінальнай справе кіраўнікамі прафсаюза і пратэст супраць ціску на іх прафсаюз.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Еўрарадыё, маладафронтаўцу Уладзю Яроменку прызначылі прэвентыўны нагляд на шэсць месяцаў. Пра гэта паведаміла ў сацсетках яго жонка Валянціна.
- Катэгорыя: Вясна
Сузаснавальніца праекта MAKEOUT.BY Віка Біран сфатаграфавалася з плакатам “Самі вы падробка” на фоне Дому Ураду, будынкаў МУС і КДБ.
- Катэгорыя: Вясна
Па інфармацыі "Белсат", незалежных журналістаў Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова 23 траўня апытвалі ў Ленінскім РАУСе Магілёва. На іх склалі пратаколы паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб прадукцыі медыяў).
- Катэгорыя: Вясна
Лідарку бабруйскай ячэйкі Прафсаюза РЭП Галіну Смірнову 23 траўня аштрафавалі на дзве базавыя велічыні (49 рублёў) па арт. 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Гэта мінімальны памер штрафа, прадугледжаны артыкулам, але адміністрацыйны разгляд па гэтай справе расцягнуўся аж на пяць судовыя працэсы.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончая ўстанова Human Constanta у кааперацыі з агенцтвам рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч" 26 траўня правядзе ў Брэсце «Фэст дружбы».
- Катэгорыя: Вясна
Вячаслава Сідарэнку камісія па справах непаўнагадовых прызнала вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП – парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства, якое адбылося 1 траўня ў Кіеўскім скверы - і вынесла папярэджанне.
- Катэгорыя: Вясна
23 траўня ў судзе Першамайскага раёна адбылося паседжанне па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Галіны Лагацкай. Яе абвінавацілі ў прыняцці ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - пікет за вызваленне палітвязняў, які адбыўся 26 красавіка каля Акадэміі навук.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Мінскага гарадскога суда Яўген Хаткевіч адмяніў пастанову суда Маскоўскага раёна г. Мінска ад 4 красавіка 2018 года, якім Вячаслаў Касінераў быў аштрафаваны на 25 базавых велічыняў. Мінгарсуд накіраваў справу на новы разгляд у той жа суд іншым суддзёй.
- Катэгорыя: Вясна
Вывешаны вясёлкавы сцяг на будынку амбасады Вялікабрытаніі ў Мінску выклікаў рэакцыю не толькі ў МУС, але і ў шырокім беларускім грамадстве. Сотні каментатараў пад артыкуламі на гэтую тэму на старонках інтэрнэт-парталаў задаюцца адвечнымі і звыклымі ўжо пытаннямі – чаму яны навязваюць "чуждыя" для нашай краіны каштоўнасці і не "прымальны” для нас лад жыцця? У мяне ў сувязі з гэтай дыскусіяй таксама ўзнікла пытанне. А што на самой справе ўяўляюць сабой нашыя традыцыйныя каштоўнасці, ці бываюць яны наогул “нашымі” і “не нашымі”, і што азначае фраза “не прымальны лад жыцця”?