Зміцер Паліенка і Наста Гусева Увечары 28 лютага стала вядома, што суд Заводскага раёна г.Мінска адправіў справы актывістаў Змітра Паліенкі і Насты Гусевай па арт. 23.34 КаАП на дапрацоўкі. Суд у Насты Гусевай скончыўся а 18.40. Да суда яны знаходзіліся ў ІЧУ. 

Заводскі РУУС 26 лютага склаў на іх пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадка аб правядзенні масавых мерапрыемстваў) за фота з белымі аркушамі паперы каля РУУС, на якія пазней актывісты дадалі надпісы. 

Крыніца: Справы Паліенкі і Гусевай адправілі на дапрацоўкі