8 кастрычніка з віцебскага СІЗА пасля 8 содняў адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў актывіст Алег Паўлаў. Некалькі дзясяткаў сяброў і паплечнікаў сустракалі яго каля ізалятару. Для Паўлава гэта быў ужо трэці арышт за ўдзел у масавых шэсцях і акцыях. Да гэтага актывіст адбыў за кратамі 10 сутак.

У сераду 23 верасня віцябляне выказалі свой пратэст супраць таемнай інаўгурацыі, якую ў гэты дзень зладзіў Аляксандр Лукашэнка. Каля 500 чалавек прайшлі калонай па вуліцах гораду. На праспекце Перамогі адбылася сутычка з міліцыяй, падчас якой былі затрыманыя некалькі чалавек.

«У Віцебску затрыманы адзін з актыўных удзельнікаў нападу на супрацоўнікаў міліцыі», – паведаміў 19 верасня на афіцыйным Тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Беларусі. Удакладняецца, што затрыманы «з’яўляецца сябрам моладзевага апазіцыйнага руху і сур’ёзна захапляецца фашысцкай сімволікай». Спраўдзілі, ці так гэта і за што канкрэтна затрымалі віцябляніна.

16 верасьня прадстаўнікі грамадзка-палітычнай рады Віцебску Ірына Яскевіч і Хрыстафор Жаляпаў сустрэліся з начальнікам упраўленьня ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму Міхаілам Грыбам. Размова тычылася перавышэньня службовых паўнамоцтваў з боку віцебскіх міліцыянтаў пры затрыманьнях грамадзянаў падчас мірных акцый. На сустрэчы прысутнічалі яшчэ чатыры асобы ў масках, якія не назваліся.

Віцяблянін Уладзімір Малахоўскі ад 13 верасня знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ). У сераду 16 верасня яго судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці (ч.1 арт. 23.34), але на волю не выпусцілі: мужчыну зноў затрымалі па падазрэнні ва ўчыненні крымінальнага злачынства – да выстаўлення абвінавачання. Выставіць яго мусяць праз 72 гадзіны.