«Адвакат сказаў, што не прымаюць харчы і цыгарэты пры затрыманні на трое сутак. Калі ў панядзелак не выйдзе ці калі не будзе суду, то будзем разбірацца... Уладзімір Булаўскі ў СІЗА га Гагарына. Падрабязнасцяў не ведаю», – напісала 26 лістапада на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» віцяблянка Вольга Бізікава.
У верасні 2020 году Уладзімір Булаўскі быў асуджаны 8 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП) адразу па двух пратаколах.