Пра тое, што да яго «ломяцца міліцыянты», актывіст Уладзімір Кійко сам паспеў паведаміць у сацыяльных сетках, пасля чаго сувязь з ім знікла. Ад самай раніца супрацоўнікі МУС прыйшлі і да віцябляніна Міколы Качурца. Пра гэта паведаміла ягоная жонка.
Як паведамляюць праваабаронцы, былі затрыманыя Уладзімір Кійко, Мікола Качурэц і Міхаіл Жамчужны. Праз некаторы час з тэлеграм-акаўнта Жамчужнага нам напісалі: «На званкі не адказваю. Я на волі». Удакладняем імнфармацыю.
Міхаіл Жамчужны паведаміў у 13.30, што толькі што выйшаў з допыту. У яго прайшоў ператрус. Ён на волі. «Паказанняў ніякіх не даваў. Беражыце сябе. Менск шукае арганізатараў і фінансістаў пратэстаў», - паведаміў Жамчужны.
Пасля 14.00 на сувязь з праваабаронцамі выйшаў Уладзімір Кійко. Па ягоных словах, да яго прыходзілі з ператрусам, але ён пазбег затрымання і ператрусу. Зараз знаходзіцца на волі.
Пазней стала вядома, што пасля вобшуку і ператрусу адпусцілі і Міколу Качурца.
Вобшукі і затрыманні адбываліся 1 снежня ва ўсёй краіне.