Так, у камісіі ўвайшлі: 51 чалавек або 38%, якія былі вылучаны ад т грамадзян шляхам падачы, ад розных раённых грамадскіх аб'яднанняў - 52 чалавекі або 39%, прафесійных саюзаў - 30 або 22% і Беларускай партыі "Белая Русь" - 2 члены крыху больш за 1%. Іншыя тры дзейныя ў Беларусі партыі ў фармаванні ўчастковых камісій не прынялі ўдзел з-за адсутнасці ў раёне арганізацыйных структур. Таксама ў камісіях не будуць прадстаўнікі працоўных калектываў.
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам у трохдзённы тэрмін прайшлі пасяджэнні ўчастковых камісій, на якіх былі выдадзены пасведчанні членам камісій, а таксама выбраны старшыня, яго намеснік і сакратар. Аднак ні на сайце Ушацкага раённага выканаўчага камітэта, ні ў мясцовай дзяржаўнай газеце "Патрыёт" адсутнічаюць звесткі аб членах УВК і іхніх кіраўнікоў.
Канстанцін Рогаў