Серада, 31 Студзень 2024

На 40 дэпутацкіх месцаў Віцебскім гарвыбаркамам зарэгістраваныя 72 кандыдата

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Пасля рэгістрацыі канкурэнцыя скарацілася да 1,8 прэтэндэнта на мандат гарсавета, г.зн. у васьмі акругах у выбаршчыкаў пазбавілі права на альтэрнаціву. Паказальна, што без канкурэнцыі ў гарсавет сабраліся цяперашні яго старшыня Уладзімір Бялевіч і намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын. Ад мясцовых аддзяленняў партый вылучаны 33 кандыдаты ў дэпутаты (амаль 46% ад іх агульнай колькасці прэтэндэнтаў). На чарговы тэрмін гатовы абірацца дзесяць дзеючых дэпутатаў гарсавета.

З першапачатковых 80 прэтэндэнтаў не прайшлі рэгістрацыі 7 чалавек. "Няўдачнікі" зрабілі памылкі ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці. Больш за палову "адмоўнікаў" не адлюстравалі ў дэкларацыях атрыманыя даходы, прычым у трох выпадках было перавышэнне больш чым на недапушчальных законам 20%. Былі і тыя, хто не ўказаў інфармацыю аб наяўнасці нерухомасці або аўтамабіля. Таксама дзейны дэпутат Ігара Курганава зняў сваю кандыдатуру з «перадвыбарнай гонкі» па сямейных абставінах.

Агітацыю пачалі 15 сябраў Беларускай партыі «Белая Русь», 13 актывістаў ЛДПБ і пяцёрка з Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Камуністычная партыя Беларусі не будзе прадстаўлена ў гарсавеце наступнага склікання.

Агітацыйныя партыйныя спрэчкі адбудуцца ўсяго ў трох акругах. З іх у двух выпадках перадвыбарчы «дэбаты» будзе паміж прадстаўнікамі «Белай Русі» і ЛДПБ, у адной акрузе сышліся два кандыдаты ад адной партыі – «Белая Русь». Яшчэ ў пяці акругах саперніцтва разгорнецца паміж беспартыйнымі кандыдатамі. Па астатніх канкурэнцыю партыйным актывістам складуць беспартыйныя кандыдаты.

Дзмітрый Лузга