Рашэнне скасаваць справу, пачатую супраць журналіста-фрылансера Вячаслава Лазарава, прыняў суд Кастрычніцкага раёну. Паводле міліцэйскага пратакола, журналіст размясціў здымкі з акцыі мірнага пратэсту 4-га кастрычніка ў тэлеграм-канале «Белсата», тым самым парушыўшы парадак вырабу і размяшчэння прадукцыі СМІ», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

14 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну Віцебску суддзя Міхаіл Юрчанка разгледзеў дзве адміністрацыйныя справы ў дачыненні да журналіста «Белсату» Змітра Казакевіча і адну ў дачыненні да аператара «Белсату» Вячаслава Лазарава. Да суду журналісты трое содняў правялі ў СІЗА. Суд праходзіў у анлайн-рэжыме праз Skype.

Міліцыянты прыйшлі ў кватэру да маці журналіста-фрылансера, які супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”, паказалі ёй нейкі дакумент, які амаль 80-гадовая жанчына не паспела нават прачытаць і сказалі, што будуць “шукаць тэхніку”, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Некалькі супрацоўнікаў міліцыі з панятымі прыйшлі ў дом актывісткі Натальлі Стрэльчанка, у якім яна жыве разам з непаўнагадовымі дзецьмі. З санкцыі пракурора гораду Берасьця міліцыя правяла агляд памяшканняў, у выніку якога ў актывісткі канфіскавалі смартфон, два старыя мабільніка і жорсткі дыск кампутара. У Натальлі ўзялі адбіткі пальцаў.

Блогерка Алена Янушкоўская накіравала пракурору Віцебскай вобласьці скаргу на афіцыйнае папярэджаньне, якое на мінулым тыдні ёй вынесла раённая пракуратура. «Замест таго, каб стаць на абарону маіх правоў на свабоду мірных сходаў і выказваньня меркаваньняў пракурор Віцебскага раёну Шклярэўскі стаў на шлях запалохваньня», – сьцьвярджае актывістка.