У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі яшчэ 10 тэлеграм-каналаў і адзін канал у YouTube. Пра гэта 19 ліпеня публічна паведаміла Генпракуратура Беларусі. Сярод закрытых і рэсурс "ЛЕПЕЛЬ-Тэлеграм", які падаваў інфармацыю для жыхароў горада Лепеля, размешчанага ў Віцебскай вобласці.

23 чэрвеня Віцебскі абласны суд разгледзеў дзве скаргі журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача. Журналіст спрабаваў аспрэчыць рашэнні Глыбоцкага і Браслаўскага раённых судоў, якія 25 траўня прызналі яго вінаватым паводле ч.3 арт.23.5 КаАП («Незаконны выраб прадукцыі СМІ») і аштрафавалі агулам на 60 базавых велічынь.

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 8 чэрвеня пастанавіў прызнаць Telegram-каналы «Браслаў для жыцця» и «Поставы для жизни» экстрэмісцкімі. Такое рашэнне было прынятае на падставе матэрыялаў, пададзеных у суд віцебскім абласным упраўленнем ГУБАЗіК МУС. Цяпер рэпост паведамленняў з гэтых чатаў можа пацягнуць адміністрацыйную адказнасць.

На Віцебшчыне працягваецца крымінальнае «паляванне» і несправядлівыя судовыя пакаранні грамадзян за абразу, работнікаў міліцыі і кіраўніка дзяржавы, распаўсюджаныя ў сацыяльных сетках. 24 траўня, пракуратура Аршанскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Воршы, які, на думку следства, публічна абразіў прадстаўніка ўлады.

Суддзя Докшыцкага раённага суду Дзяніс Корсак 18 траўня спыніў адміністрацыйную справу журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача. Яго вінавацілі ў парушэнні Закона аб СМІ і хацелі прыцягнуць да адказнасці паводле арт. 23.5 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»), паведамляе служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.