У межах грамадзянскага працэсу суд прызнаў факты з'яўлення на старонках інфармацыйных рэсурсаў «Орша 97%», «Наваполацк і Полацк 97%», «Партызаны», «Vitebsk_Юг» матэрыялаў экстрэмісцкага зместу, а таксама паведамленняў з заклікамі да грамадзян ствараць перашкоды законнай дзейнасці дзяржаўных органаў.
На думку работнікаў праваахоўных органаў, па ініцыятыве якіх суд разглядаў справу ў дачыненні да Telegram-каналаў, публікацыі ўтрымлівалі відавочна характар падбухторвання да беспарадкаў, вандалізму, блакавання руху на аўтамабільных трасах і чыгуначных пуцях.
Суд пагадзіўся з тым, што матэрыялы каналаў ўтрымлівалі пагрозы прымянення гвалту і пашкоджання маёмасці прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і суддзяў, а ў месенджары карыстальнікі пакідалі абразлівыя каментары, якія распальвалі варожасць і непрыязь з палітычных і ідэалагічных прычын.
Пасля таго як суд вынес сваю пастанову аб прызнанні каналаў экстрэмісцкімі, праваахоўнікі Віцебскай вобласці ўзмацнілі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па высвятленні асоб адміністратараў каналаў і праверцы датычнасьці гэтых рэсурсаў да арганізацыі экстрэмісцкай і пратэставай дзейнасці.
Міхась Пісараў