Мерапрыемства праводзіцца на базе Віцебскага дзяржуніверсітэту і сабрала некалькі дзясяткаў удзельнікаў. Форум часткова фінансуецца з гранту прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Грошы на развіццё грамадзянскай супольнасці з прэзідэнцкіх грантаў атрымаў «Расейскі саюз моладзі».
Форум наведалі кіраўнікі Віцебскай вобласці, ідэолагі, кіраўнікі аддзелаў культуры выканкамаў, прадстаўнікі рэдакцый дзяржаўных СМІ Віцебскай і Смаленскай абласцей, выкладчыкі і студэнты-лінгвісты.
Гэты медыяфорум праходзіць у перыяд, калі віцебскія ўлады масава блакуюць мясцовыя навінавыя і праваабарончыя інфармацыйныя рэсурсы, пераследуюць па крымінальных артыкулах журналістаў, блогераў і мадэратараў груп тэлеграм-каналаў і сацыяльных сетак, паўсюдна зневажаюць правы грамадзян на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.